вы́валіць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Выкульваючы, выдаліць адкуль-н.

В. седакоў з саней.

|| незак. выва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адве́с, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Невялікі груз на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага.

Шнур з адвесам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднапляме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто належыць да аднаго з кім-н. племені.

|| ж. аднапляме́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адо́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Пісьмовы ці вусны зварот з заклікам да каго-н.

Паставіць подпісы пад адозвай за мір.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпавяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму-чаму.

Быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім-, чым-н.

А. свайму прызначэнню.

Копія адпавядае арыгіналу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпераза́цца, -перажу́ся, -пяра́жашся, -пяра́жацца; -пераза́ўся, -пераза́лася; -перажы́ся; зак.

Зняць з сябе дзягу, пояс і пад.; расперазацца.

|| незак. адпяра́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адры́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Выхад газаў (з часцінкамі ежы) са страўніка праз рот.

А. ад рэдзькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшпунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Выбіць, вырваць шпунт; адкрыць.

А. бочку з квасам.

|| незак. адшпунто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аза́ртны, -ая, -ае.

Які робіць што-н. з азартам, гарачы; заўзяты; поўны захаплення.

А. чалавек.

Азартная гульня.

|| наз. аза́ртнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азяро́д, -а, М -дзе, м.

Прыстасаванне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы і пад.

|| прым. азяро́дны, -ая, -ае.