працяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прахадзіць некаторы час дзе‑н. Працягацца цэлы дзень па магазінах. □ Васіль увесь тыдзень працягаўся .. нудны і маркотны. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыадзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак., каго.

Разм. Забяспечыць адзежай. Праўда, хлопца прыадзелі, Далі Хаімаў каптан. Колас. // Адзець лепш, чым звычайна; адзець прыгожа, па-святочнаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхія́тр, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па псіхічных захворваннях. Для спрактыкаванага псіхіятра цікава б было наглядаць, як шпарка даспявае .. [Сомік] для злачынства ці вар’яцкага дому. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёвяшча́нне, ‑я, н.

Перадача па радыё тэкставых і музычных праграм як адзін з асноўных сродкаў інфармацыі, масавай агітацыі і прапаганды. Ультракароткахвалевае радыёвяшчанне. Правадное радыёвяшчанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздаба́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Займацца пустымі разважаннямі, пустой размовай; балбатаць. — Во! — матку ў .. [Міхаль] галавой. — Сяргей па гліну паехаў!.. А вы раздабарваеце... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхо́джаны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Разбіты, папсаваны доўгай хадою. Расходжаныя прыступкі. □ Ідзе .. [сусед] пасярод дарогі і шырокімі расходжанымі ступнямі босых ног мякка шлёпае па пяску. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзьба... (а таксама разьба...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «разьба» (у 1, 3 знач.), напрыклад: рэзьбанакатны, рэзьбанаразны, рэзьбатакарны, рэзьбашліфоўшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сазвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца; зак.

Дамовіцца з кім‑н., пазваніўшы яму па тэлефоне. Андрыян сазваніўся з абкомам, дабіўся, што калгасу дапамаглі з фуражом. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаадкрыццё, ‑я, н.

Адкрыццё чаго‑н. для сябе самога. Сама па сабе метафара не новая, але якая натуральнасць інтанацыі, якая шчырасць лірычнага самаадкрыцця! Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які змяшчае ў сабе сафізм; грунтуецца па сафізме.

2. Які мае адносіны да сафістыкі (у 2 знач.). Сафістычныя разважанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)