сява́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Тое, што і сявенька. Ралля падсохла, мяккай стала воўнай, Ужо час узяцца за сявалку. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таваразваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
Тое, што і тавараабарот. Рознічны таваразварот. □ Інтарэсы народа, інтарэсы фінансавага плана патрабуюць далейшага пашырэння і паляпшэння савецкага таваразвароту. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танізу́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад танізаваць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Тое, што і танізавальны.
3. Дзеепрысл. незак. ад танізаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уві́цца, уваўецца; пр. увіўся, увілася, ‑лося; зак.
1. Уплесціся, укруціцца пры віцці, звіванні. Добра ўвілася стужка ў косы.
2. Змясціцца (пра тое, што намотваецца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уключэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уключаць — уключыць і уключацца — уключыцца.
2. Спец. Тое, што ўключана; іншародная часціца. Газападобныя ўключэнні ў шкле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упо́плеч, прысл.
Разм. Тое, што і поплеч. Ісці ўпоплеч. □ Стань жа ўпоплеч, мой друг, і на хвілю замры! Гілевіч.
•••
З векам упоплеч гл. век.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уса́джванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. усаджваць — усадзіць (у 1, 3, 4 і 6 знач.).
2. Тое, што і усадка (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уха́біна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і ухаба. Падскаквае на ўхабінах лёгкая двухколка. «Маладосць». Па вуліцах ехаць лягчэй, толькі лыжы кідае на ўхабінах. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́глі, ‑яў; адз. няма.
Разм. Тое, што і фіглі-міглі. Ён [Вараціла] ці на лекцыі, ці на вуліцы, ці ў інтэрнаце вырабляў розныя фіглі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хваі́на, ‑ы, ж.
Тое, што і хвоя (у 1 знач.); асобная хвоя. Сакольны падышоў да той самай хваіны, дзе нядаўна сядзеў з Марыяй. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)