абга́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.).

На папялішчы тлелі абгаркі дошак, бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абі́ркі, -рак.

Лушпінне, шалупінне і інш. адходы пасля ачысткі, абабірання бульбы, пладоў і пад., адкіды ад чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абліва́ха, -і, ДМа́се, ж. (разм.).

Зімовы дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах і пад.; галалёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абліцо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па абліцоўцы будынкаў і пад.

|| ж. абліцо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстрэ́л, -у, м.

Стральба па якой-н. цэлі.

Артылерыйскі а.

Узяць (браць) пад абстрэл — рэзка крытыкаваць каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абцягну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ця́гнецца; зак.

Апусціцца, абвіснуць пад цяжарам.

Канат абцягнуўся.

|| незак. абця́гвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяля́цтва, -а, н.

Вузкі практыцызм, пры якім выпускаецца з-пад увагі прынцыповы бок справы.

|| прым. дзяля́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабо́льшыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.

Зрабіць большым па колькасці, памеры, аб’ёме і пад.

П. зямельны надзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паддува́ла, -а, мн. -ы, -ва́л, н.

Адтуліна ў печы пад топкай для ўзмацнення цягі.

|| прым. паддува́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. падрабіць.

2. Падробленая рэч.

П. пад аметыст.