паваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. павярнуцца, павярнуць.

2. Месца, дзе паварочваюць.

Выйсці з-за павароту.

3. перан. Поўная змена ў развіцці чаго-н.; пералом.

П. у жыцці.

П. лёсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн., неадабр.).

Чалавек, які прымае позу (у 2 знач.), стараецца стварыць уражанне сваімі паводзінамі, знешнасцю.

|| ж. пазёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. пазёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дах на слупах ці іншых апорах, які ахоўвае ад сонца, непагоды.

Трава сохне пад навесам.

2. Тое, што навісае зверху; частка чаго-н., якая выступае, навісае.

Н. скалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́йміт, -а, М -міце, мн. -ы, -аў, м.

1. Наёмны работнік, парабак.

2. перан. Той, хто з карыслівымі намерамі служыць чыім-н. мэтам, хто прадаўся каму-н. (пагард.).

Фашысцкія найміты.

|| прым. на́йміцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якая замяняе каго-н.

Знайсці сабе намесніка.

2. Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка.

Н. дырэктара.

|| ж. наме́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наме́сніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́рыс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі літаратурны твор, кароткае апісанне жыццёвых фактаў.

Біяграфічны н.

Ваенны н.

2. Агульны выклад якога-н. пытання.

Нарысы па дыялекталогіі.

|| прым. на́рысавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караі́мы, -аў, адз. -і́м, -а, м.

Народнасць цюркскай моўнай групы, якая жыве ў Крыме, Заходняй Украіне, Польшчы, а таксама ў Літве.

|| ж. караі́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. караі́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карда́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Механізм, што служыць для перадачы вярчэння паміж валамі, размешчанымі пад вуглом адзін да аднаго.

2. Вал у такім механізме.

|| прым. карда́нны, -ая, -ае.

К. механізм.

К. вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардо́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пагранічны або загараджальны атрад; пост аховы.

2. Месца, дзе знаходзіцца такі атрад ці пост, варта.

3. Дзяржаўная мяжа, граніца (разм.).

Жыць за кардонам.

|| прым. кардо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карні́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Гарызантальны выступ у верхняй частцы будынка, над вокнамі, дзвярамі.

2. Прыстасаванне над акном звычайна ў выглядзе папярочнага бруса, на якое вешаюць шторы, парцьеры.

|| прым. карні́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)