папрыгіна́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Прыгнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мужчыны спыніліся, папрыгіналіся ў жыце, каб не вытыркацца, і пазіралі ў бок моста. Паўлаў. Маленькія дрэўцы, знясіленыя пад цяжарам снегу, .. папрыгіналіся. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасалаве́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы). Старшыня зірнуў на Дыбуна пасалавелымі вачыма і ўзняўся з прызбы. Галавач. [Штрайх] дробнымі глыткамі пасмоктваў каньяк і пасалавелымі вачыма пазіраў на двор. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бінт, ‑у, М ‑нце, м.
Стужка з марлі або іншай тканіны (звычайна белай), якая ўжываецца для перавязкі ран, пераломаў і пад. У Волькі была перавязана рука свежым бінтам. Мікуліч. [Ніна] выняла бінт, пачала рабіць перавязку. Мележ.
[Ням. Binde.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабе́рац, ‑рца, м.
Абл. Дыванок пад ногі. На сценах віселі розныя фатаграфіі, малюнкі ў прыгожых аправах, мяккая, абітая чырвоным плюшам мэбля, каберац каля стала, прыгожы абрус, — усё казала за тое, што Грынько жыў панам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашэ́рхнуць, ‑не; зак.
Разм. Зацвярдзець, накрыўшыся тонкім слоем лёду або падсохшы (аб гразі, глебе і пад.). Гразь зашэрхла. □ Мікіта спыніўся, не ведаючы, што рабіць: зверху як бы і зашэрхла [рачулка], а ступі — апынешся ў вадзе. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́дзіна, ‑ы, ж.
Разм. Паглыбленне, упадзіна. Ламаліся калёсы, трапляючы ў глыбокія западзіны між каменняў на дне топкай разбоўтанай гразі. Пестрак. Пад скалой была даволі глыбокая западзіна. Яе вось хлопчыкі і вырашылі паглыбіць і пашырыць. Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выхаванном прывіць каму‑н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад. Перавыхаваць недысцыплінаванага вучня. □ Сапраўды цудадзейнаю сілай валодае рэвалюцыя, калі яна здольна перавыхаваць людзей ва ўзросце Сымона. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які перагарэў. Сярод шуму і гуду пажару, трэску і грукату падаўшых перагарэлых бэлек і сцен чуліся распачлівыя, надрыўныя крыкі людзей. Колас. Засланка ўпала на памост, пад ногі .. [маці], забра[здж]эла ржавай перагарэлай бляхай. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераці́хнуць, ‑не; пр. пераціх, ‑ла; зак.
Паступова аціхаючы, перастаць, спыніцца; сціхнуць. Вецер пераціх. □ Вось і схлынулі хмары, і дождж пераціх. Панчанка. Пад посцілкамі.. [Ратушняку] раптам стала горача ўсяму і пераціхлі, не балелі пальцы на руках. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плю́шаўка, ‑і, ДМ ‑шаўцы; Р мн. ‑шавак; ж.
Разм. Плюшавы жакет на ваце або на ваціне. У дзвярах новага дома стаяла бабка. Бледны твар. Сівыя валасы з-пад шэрай вязанай хусткі, жакет-плюшаўка. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)