серало́гія, ‑і, ж.

Спец. Вучэнне аб уласцівасцях сывараткі крыві жывёл і людзей.

[Ад лац. serum — сываратка і грэч. logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіза́левы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сізалю, выраблены з сізалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сікаты́ў, ‑тыву, м.

Спец. Рэчыва, якое паскарае высыханне алеяў, фарбаў і лакаў.

[Ад. лац. siccativus — які высушвае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінхратро́н, ‑а, м.

Спец. Адзін з відаў установак для паскарэння руху электронаў.

[Ад грэч. synchronos — адначасовы і слова (элек)трон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінхрафазатро́н, ‑а, м.

Спец. Адзін з відаў установак для паскарэння руху пратонаў.

[Ад грэч. synchronos — адначасовы і слова фазатрон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склераметры́я, ‑і, ж.

Спец. Раздзел фізікі, у якім вывучаецца цвёрдасць розных матэрыялаў.

[Грэч. sklērós — цвёрды і métron — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ма, ‑ы, ж.

Спец. Усе клеткі жывёлы або расліны, за выключэннем палавых.

[Грэч. sōma — цела.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрамяня́льнік, ‑а, м.

Спец. Перадатчык светлавой, цеплавой або гукавой энергіі. Рукавы спрамяняльнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагна́цыя, ‑і, ж.

Спец. Адсутнасць развіцця; застой (у вытворчасці, гандлі і пад.).

[Ад лац. stagno — раблю нерухомым, спыняю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сталіраваць.