запа́дзіна, ‑ы, ж.

Разм. Паглыбленне, упадзіна. Ламаліся калёсы, трапляючы ў глыбокія западзіны між каменняў на дне топкай разбоўтанай гразі. Пестрак. Пад скалой была даволі глыбокая западзіна. Яе вось хлопчыкі і вырашылі паглыбіць і пашырыць. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вало́к, ‑лка, м.

1. Доўгая града згрэбенага сена, збажыны і пад. Працавалі дружна: жанчыны зграбалі сена ў валкі, мужчыны складалі ў копы і падносілі іх на насілках да адонкаў. Сабаленка.

2. Цыліндрычны вал невялікіх памераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́дэр, ‑а, м.

1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад. Лідэры парламенцкіх фракцый.

2. Той, хто ідзе першым у якім‑н. спаборніцтва.

3. Спец. Назва лёгкага крэйсера ці эскадранага мінаносца ў кільватэрнай калоне.

[Ад англ. leader — вядучы, кіраўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліквіда́цыя, ‑і, ж.

1. Спыненне дзейнасці (прадпрыемства, установы і пад.). Ліквідацыя трэста.

2. Спыненне існавання каго‑, чаго‑н. Ліквідацыя недахопаў. Ліквідацыя кулацтва як класа. □ Капітана Сяргея Чарнышова раніла ў апошні дзень ліквідацыі Сталінградскай груп[оў]кі. Шамякін.

[Н.-лац. liquidation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліфт, ‑а, М ‑фце, м.

Пад’ёмная машына для перамяшчэння пасажыраў і грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і пад. Два ліфты падымалі людзей на высокія паверхі бесперапынна. Броўка. Мы спускаліся ў ліфце з дзесятага паверха. Новікаў.

[Гал. lift.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашэ́рхнуць, ‑не; зак.

Разм. Зацвярдзець, накрыўшыся тонкім слоем лёду або падсохшы (аб гразі, глебе і пад.). Гразь зашэрхла. □ Мікіта спыніўся, не ведаючы, што рабіць: зверху як бы і зашэрхла [рачулка], а ступі — апынешся ў вадзе. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэспандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

1. з кім. Уст. Быць у перапісцы, перапісвацца.

2. Уст. Быць карэспандэнтам; накіроўваць карэспандэнцыю ў газету, часопіс і пад.

3. з чым. Кніжн. Адпавядаць чаму‑н., суадносіцца з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катэ́дж, ‑а, м.

Невялікі жылы дом у прыгарадзе, рабочым пасёлку і пад., звычайна з мансардай і зямельным участкам. На ўзлессі, каля самай Дзвіны, з’явіцца яшчэ адна вуліца, забудаваная прыгожымі катэджамі для лепшых рабочых будоўлі. Грахоўскі.

[Англ. cottage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэ́ман, ‑а, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бажаство, дух, істота, нешта сярэдняе паміж чалавекам і богам.

2. У хрысціянскай міфалогіі — д’ябал, злы дух, нячыстая сіла.

3. перан. Уст. Увасабленне якой‑н. страсці, заганы і пад.

[Грэч. daimōn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забрыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Надзець аброць. Забрытаць каня. // перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкавацца. Былі ж старшыні, што нават на хаўтурах .. спявалі. Тых было латвей забрытаць. А да гэтага ні прыступіцца. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)