адлётны, ‑ая, ‑ае.

Які адлятае на новае месца; пералётны. Усё было і адышло, і вось пад нагамі ўжо шастае апалы асенні ліст, а над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аранжарэ́я, ‑і, ж.

Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання і зімоўкі паўднёвых раслін або для несезоннага атрымання пладоў, гародніны і кветак; цяпліца. Аранжарэі Батанічнага саду. □ Якіх толькі раслін не ўбачыш пад шклянымі дахамі аранжарэй! В. Вольскі.

[Фр. orangerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтарытэ́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які карыстаецца аўтарытэтам. Аўтарытэтны таварыш. Аўтарытэтны вучоны. // Які заслугоўвае давер’я. Аўтарытэтная крыніца. Аўтарытэтная камісія.

2. Які не дапускае пярэчанняў; уладны (пра тон, жэст, выгляд і пад.). Голас [касца] быў упэўнены, аўтарытэтны. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм.

1. Ручка (пераважна вераўчаная) вядра, бітона і пад.; восілка. Ганька бярэ за вочапку збан вады і выходзіць з хаты. Васілевіч.

2. Вешалка, прышытая да адзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́мпула, ‑ы, ж.

1. Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой захоўваюцца ў стэрыльным выглядзе невялікія дозы лякарстваў, крыві і пад. Ампула з вакцынай.

2. Спец. Пухірападобнае расшырэнне розных органаў, якія маюць форму трубкі.

[Лац. ampulla.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анічу́ць, прысл.

Разм. Зусім не. Анічуць не шкада. Анічуць не баліць. □ І раптам вось гэта аднекуль нахлынула Такая туга, такая самоцішча, Што станеш наўмысля пад цёмнымі ліўнямі — І не, не крануць, анічуць не замочышся. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антысе́птыкі, ‑аў; адз. антысептык, ‑у, м.

1. Хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне для знішчэння мікробаў. Часцей за ўсё ўжываюцца пры лячэнні ран.

2. Сродкі для засцярогі ад гніення драўляных частак будынкаў, шпалаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апазнава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны служыць для апазнавання. [Ірына Антонаўка:] — Не ведаю. Самалёт быў, казалі, без апазнавальных знакаў. Мележ. [Хлопец] ірвануў — расшпіліў два верхнія гузікі мундзіра, выняў з-пад кашулі і сарваў са шнурка цёплы апазнавальны жэтон. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аператы́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аператыўнага. Аператыўнасць у рабоце. Аператыўнасць кіраўніцтва. □ Для большай аператыўнасці, рухавасці атрада была выдзелена група партызан пад камандай Фёдара Іларыёнавіча Паўлоўскага. Чорны. Гонар міліцыі быў закрануты, і яна праявіла незвычайную аператыўнасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́крайка, ‑і, ДМ ‑крайцы; Р мн. ‑краек; ж.

Узорная форма, па якой крояць часткі адзення, абутку і пад. Пакуль Наталля Яўхімаўна выкрайку робіць, Валерыя дзяўчынкам паказвае, як правільна іголку трымаць, як напарсткам карыстацца. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)