смеща́емость зру́швальнасць, -ці ж., ссо́ўвальнасць, -ці ж., скрана́льнасць, -ці ж.; перамяшча́льнасць, -ці ж.; см. смеща́ть​ 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неви́нность

1. невінава́тасць, -ці ж.; бязві́ннасць, -ці ж.;

2. няві́ннасць, -ці ж.; бязві́ннасць, -ці ж.; наі́ўнасць, -ці ж.;

3. цнатлі́васць, -ці ж.; цно́та, -ты ж.; няві́ннасць, -ці ж.; см. неви́нный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -ме́нены; зак., каго-што.

1. Аддаць адно што-н. і атрымаць замест яго другое такой жа ці інш. вартасці.

А. кніжку ў бібліятэцы.

2. Памылкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй.

У гардэробе абмянялі паліто.

|| незак. абме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абме́н, -у, м.

|| прым. абме́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падману́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ма́нуты; зак., каго-што.

1. Увесці ў зман каго-н., наўмысна сказаўшы няпраўду.

Ці ты падмануў, ці на самай справе холадна на дварэ?

2. Не выканаць абяцання, ашукаць. —

Не падманеш? Прыедзеш у тэрмін? — Не падману.

|| незак. падма́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падма́н, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́льшасць ж. большинство́ ср.;

б. галасо́ў — большинство́ голосо́в;

у ~ці вы́падкаў — в большинстве́ слу́чаев;

перава́жная б. — подавля́ющее большинство́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўра́д нареч. вряд ли, едва́ ли;

н. ці гэ́та яму́ ўда́сца — вряд ли (едва́ ли) э́то ему́ уда́стся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́мра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам і трыма ці чатырма струнамі.

|| прым. до́мравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфіні́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Дакладнае лагічнае азначэнне таго ці іншага паняцця, якое ўключае найбольш істотныя яго прыкметы.

Слоўнікавая д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гадзі́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які вырабляе ці рамантуе гадзіннікі.

|| ж. гадзі́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. гадзі́ншчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак., што (разм.).

Зрабіць густым ці занадта густым.

З. цеста.

З. фарбу.

|| незак. загушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)