пасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да пасунуць (у 1, 2 знач.).

2. Соваць туды-сюды. Тады Рыбак пачаў злёгку пасоўваць авечку на плячах: пакуль адно несла, другое адпачывала — так было зручней. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́шкі, прысл.

Тое, што і патрошку. [Віктар:] — Чаму было нам адразу так не зрабіць? А то цэлую гадзіну ўсё патрошкі выдумваем. Маўр. А ў руках — басаножкі: Незнарок іх зняла, Каб адчуць, як патрошкі Сцежка стыць пачала. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ршні, ‑яў; адз. поршань, ‑шня, м.

Абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры, сабранай на ступні абораю. Дзеці ішлі насустрач яму, а пастух ішоў так спакойна заграбаючы скуранымі поршнямі пыл, што аж зайздрасць брала. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыта́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Слухаючы што‑н. або назіраючы за чым‑н., выказваць сваю згоду словам «так»; падтакваць. Бедныя думаюць і гавораць інакш. Яны прагна слухаюць весткі аб СССР, з захапленнем прытакваюць, пакручваюць галовамі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брукаць, брукава́ць ’буркаваць (аб галубах)’ (Дзмітр., Шат., Сцяшк. МГ, Яруш., Сцяц.), бруку‑бруку (так перадаюць буркаванне галубоў — Сцяц.). Параўн. рус. бру́кать ’незразумела гаварыць’, укр. бру́кати ’буркаваць (аб галубах)’, бру́ку́! (выклічнік, што перадае буркаванне галубоў). Словы гукапераймальнага, выклічнікавага паходжання. Параўн. яшчэ ўкр. авру́кати ’буркаваць’. Тыповае спалучэнне губных (б, в) з санантам (‑р‑). Гл. яшчэ бурча́ць, бурчэ́ць, бу́ркаць, буркава́ць і г. д. (усё пад бурча́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ітыся ’марудзіць’ (Бесар.). Звязана з укр. га́ятися ’тс’, га́яти ’замаруджваць, затрымліваць’. Аб укр. слове падрабязна Рудніцкі (586), які знаходзіць сувязь гэтага дзеяслова з дзеясловам *gajiti ’даглядаць, ахоўваць і да т. п.’; пры гэтым ён не тлумачыць развіццё семантыкі, але яго этымалогія здаецца вельмі праўдападобнай. Можна так уявіць сабе семантычныя змены, што прывялі да значэння ’марудзіць’: ’даглядаць, ахоўваць’ — ’ахоўваць, рабіць старанна’ — ’рабіць старанна, марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каменяло́мнік ’расліна Saxifraga’ (ТСБМ; маг., Кіс.; Дэмб. 1; б.-каш., Мат. Гом.), лексема з’яўляецца перакладам лац. назвы saxifragus ’той, хто разбівае каменне’. Расліна называлася так, бо выкарыстоўвалася старажытнымі грэкамі (Макак, Jména, 97–98) пры лячэнні ўнутраных органаў ад утварэння камянёў або паводле таго, што калі расла з каменя, расколвала яго. Аналагічна стол. каменны цвіток ’бурачок камяністы’ ∼лац. saxātilis ’той, хто жыве сярод скал’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́ба-рыба ’падкаменшчык’ (Інстр. II). Так і ў іншых мовах: рус. ба́ба ’Cottus gabio’, укр. ба́ба, бабе́ць, польск. baba і г. д. Шмат якія галавастыя рыбы маюць назву ад асновы баб-: або звязаную з ба́ба1 (гл.), або ж іншага паходжання (Безлай, Posk. zv., 8, лічыць, што bab‑ у назвах рыб вельмі старажытная аснова, якая выпадкова супала з baba ’жанчына’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́ма ’драма’ (БРС). Рус. дра́ма, укр. дра́ма. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. δρᾱμα. Слова запазычана праз лац. drama або ням. Drama (так Фасмер, 1, 535). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 183) мяркуе, што для рус. мовы пасрэднікам было іменна лац. слова. Прыметнік драматы́чны, рус. драмати́ческий, укр. драмати́чний запазычаны з ням. dramatisch або франц. dramatique (Фасмер, 1, 535; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 183–184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збрэзьтак поўна, што пераліваецца’ (Юрч. Фраз. 3). Рус. бранёй, збрэзь ’з верхам’. Няясна. Да кораняў бераг, берагчы? Параўн. польск. дыял. zbereź (< усх.-слав.?): zberezie wyprawiać ’даказваць’, «chowajcie mi go przy malej zberezie» (Карловіч), літ. išbrė́žti ’начарціць, правесці лінію’, užьrėžti ’намеціць’. Параўн. бранск. брэзко́тка ’невялікая конусападобная торбачка са званочкам для збору грошай у царкве’, адкуль брэзкальные деньги ’грошы, сабраныя такім чынам’ (Растаргуеў, Бранск.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)