◎ Мяжы́перніца, межыперсніца, мяжыперсціц(а) ’міжперсніца, нарывы рук (ног) паміж пальцамі’ (Некр., Касп., Бяльк.), ’высыпка, асабліва пры каросце’ (Нас., Бяльк.), міжыпірніца ’глыбокае загнаенне далоней ад цвёрдай работы’ (КЭС, лаг.). Рус. валаг. междупёрст(н)ица ’хвароба паміж пальцамі ад забруджвання’, с.-урал. ’кароста’, смал. межепарщица ’тс’. Фармальна да меж- (між‑) і перст ’палец’ (< прасл. pbrstь). Аднак, улічваючы пашырэнне лексемы ва ўсх.-слав. гаворках, можна меркаваць, што гэта калька з балт. моў; параўн. літ. tarpupirščiai ’прамежкі паміж пальцамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
атрыма́цца сов. получи́ться; (совершиться — ещё) произойти́;
вы́нікі пра́цы паві́нны а. до́брыя — результа́ты рабо́ты должны́ получи́ться хоро́шие;
~ма́лася асе́чка — получи́лась (произошла́) осе́чка;
~ма́лася непаразуме́нне — получи́лось (произошло́) недоразуме́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кана́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Памянш. да канапа; невялікая канапа. Свідраль меў звычку пасля работы пераапрануцца ў піжаму і, пакуль жонка згатуе вячэру, паляжаць з газетай на мяккай канапцы, крыху падрамаць. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гуля́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Свабодны ад работы; незаняты. Гуляшчыя коні. Гуляшчы чалавек.
2. Які не патрабуе вялікіх намаганняў; лёгкі. Гуляшчая работа. Гуляшчы хлеб.
3. Які вядзе распуснае жыццё. Можа, .. [Анісім] думае, што .. [Алімпа] сапраўды якая гуляшчая. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаро́бны, ‑ая, ‑ае.
Ручной работы; не фабрычнага вырабу. Дзед ад хвалявання часта набіваў сваю самаробную люльку, цмокаў губамі і пагладжваў сівую бараду. Няхай. У Колі чамадан фабрычны, фанерны, а ў Грышы самаробны, з тоненькіх дошчачак. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сачыне́нне, ‑я, н.
Від пісьмовай школьнай работы, звязаны з выкладаннем сваіх думак на пэўную тэму. [Клара] амаль кожны дзень прасіла Славу што-небудзь зрабіць: чарцёж, дамашняе сачыненне... Хомчанка. [Дзёма:] — Мы [вучні] пісалі нават сачыненне па тэму: «Наша школа». Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыскваліфіка́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Аб’яўленне каго‑н. няздольным або непрыгодным для пэўнай работы, спецыяльнасці; пазбаўленне кваліфікацыі. // Страта кваліфікацыі, умення выконваць пэўную работу. // Пазбаўленне спартсмена або каманды права ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах за парушэнне правіл спартыўнай этыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыяло́гія, ‑і, ж.
Навука, прадметам вывучэння якой з’яўляецца тэорыя і практыка выкарыстання крыніц іанізуючых выпрамяненняў для дыягностыкі і лячэння захворванняў. Кафедра радыялогіі. □ У практыку работы медыцынскіх устаноў .. укараняюцца навейшыя дасягненні біялогіі, фізікі, хіміі і радыялогіі. «Звязда».
[Ад слова радый і грэч. logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассакрэ́ціць, ‑рэчу, ‑рэціш, ‑рэціць; зак., каго-што.
1. Зрабіць вядомым тое, што раней было сакрэтным. [Наведванне хлопцамі вёскі Рог] было небяспечна, таму што магло хутка рассакрэціць прыпынак падпольнага абкома. Казлоў.
2. Разм. Выключыць з саставу асоб, дапушчаных да сакрэтнай работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмаляваць.
2. У жывапісе — падрыхтоўчая стадыя работы над карцінай; слой фарбы, які наносіцца на палатно пасля папярэдняй пропісі для перадачы светаценю, аб’ёмнасці фігур і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)