біпла́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самалёт з двума крыламі, размешчанымі адно пад адным.

|| прым. біпла́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гайда́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Няроўны рух самалёта, вагальны ход судна і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кладо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -до́вак, ж.

Памяшканне для захавання прадуктаў харчавання, садавіны, гародніны і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кровападцёк, -у, мн. -і, -аў, м.

Сіняк ад падскурнага кровазліцця, выкліканага ўдарам і пад.

|| прым. кровападцёчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кружэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Дыск з гукавым запісам для прайгравальніка, патэфона і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жылы́, -а́я, -о́е.

1. Прызначаны для жылля.

Жылыя будынкі.

Будаўніцтва жылых дамоў.

2. Заняты пад жыллё.

Жылое памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заварушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак.

Пачаць варушыцца, прыйсці ў рух.

Дзіця заварушылася ў калысцы.

Трава заварушылася пад ветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зага́р, -у, м.

Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем ультрафіялетавых праменяў сонца або штучных крыніц святла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загізава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́е; зак. (разм.).

Пачаць гізаваць ад укусу аваднёў, сляпнёў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ката́ліз, -у, м. (спец.).

Узбуджэнне хімічнай рэакцыі або змяненне яе хуткасці пад уздзеяннем каталізатара.

|| прым. ката́лізны, -ая, -ае.