Адлюстро́ўваць (БРС). Неалагізм 20‑х гадоў XX ст., створаны Ул. Дубоўкам (Дубоўка, Узв., 1927, 6; Гіст. мовы, 2, 249). Гл. люстра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Такаву́ткі, такову́ткі ’такі самы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. таковы, да словаўтварэння параўн. Карскі 2–3, 44 (магчыма, пад уплывам польскай мовы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёрш ’Acerina cernua L.’ (ТСБМ). Рус. ёрш ’тс’. Паралелі за межамі беларуска-рускага арэала невядомыя. Укр. йорш — запазычанне з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бра́ўнінг. Рус. бра́унинг, укр. бра́унінг. Запазычанне з англ. мовы (англ. browning ’тс’, ад імя яго канструктара Browningʼа). Параўн. Шанскі, 1, Б, 191.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бі́цэпс. Рус. би́цепс, укр. бі́цепс. Вучонае запазычанне з лац. мовы для абазначэння двухгаловай мышцы (лац. biceps двухгаловы’). Параўн. Шанскі, 1, Б, 127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бегемот. Рус. бегемо́т, укр. бегемо́т. Запазычанне з ням. мовы (ням. Behemoth < ст.-яўр. behemoth). Гл. Фасмер, 1, 142; Шанскі, 1, Б, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адмо́ўны (Нас., Гарэц., БРС, КТС), ст.-бел. отмовный (1506) (Нас. гіст.). Магчыма, з ст.-польск. odmówny ’тс’ (Параўн. Гіст. мовы, 2, 143).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адця́гнены ’абстрактны’ (БРС). Тэрмін уведзены М. Байковым (гл. Гіст. мовы, 2, 217). Да цягнуць, калька з лац. abstractus. Параўн. лац. abstrahere ’адцягваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аку́ла (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы, у рускай з нарвеж. (XVIII ст.) haccal, Шанскі, 1, А, 70; Якабсан, SlW, 82–86.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Еванге́лле з ц.-слав. мовы, дзе ѥвангелиѥ < грэч. εὐαγγέλιον ’добрая вестка’ (Фасмер, 2, 5). Форма евангелія (Яруш.) запазычана з польск. (польск. ewangelia).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)