пало́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Хадзіць, вандраваць па так званых святых месцах; займацца паломніцтвам (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Удзельнічаць у паломніцтве (у 2 знач.); наведваць каго‑н. вялікай колькасцю людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Уцягнуць за некалькі прыёмаў унутр чаго‑н. у вялікай колькасці.

2. перан.; каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н. многіх. Наўцягваць студэнтаў у драматычны гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́ламка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Разм. Адтуліна, прасечаная, праламаная ў лёдзе ракі, возера і пад.; палонка. Ля берага, у вялікай проламцы, гойдаліся паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абясшко́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Пазбавіць магчымасці прынесці шкоду; зрабіць бясшкодным. Абясшкодзіць міну. Абясшкодзіць яд. Абясшкодзіць рэцыдывіста. □ Чалавек прасіў праверыць, ці абясшкодзілі тую бомбу, бо яна можа нарабіць вялікай бяды. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уляля́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Расшчодрыўшыся, даць каму‑н. што‑н. у вялікай колькасці. Замест двухсот рублёў чатырыста ўляляшчыў.

2. Управіць у што‑н. вязкае. Уляляшчыць каня ў балота.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часце́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца больш частым; пачаць паўтарацца часцей. Страляніна часцее, а .. [Алеся] бяжыць і бяжыць, проста на тыя стрэлы, нібы заварожаная ад куль сваёй вялікай надзеяй, сваім беспатольным смуткам па роднай зямлі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус. вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр. ви́сипка ’сып’, польск. wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́зца ’рабаўнік’ (Гарб.), ст.-бел. лупежца, лупезца ’асоба, якая гвалтам адбірае што-небудзь у вялікай колькасці’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łupieżca, łupiezca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Бел. словам было лупежнік (гл. лупе́ж), якое да прасл. lupežьnikъ (Слаўскі, 5, 338). Карскі (Труды, 205) залічае гэту лексему да паланізмаў у бел. мове — няма падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́таваць ’праяўляць жорсткасць’, ’праяўляцца з вельмі вялікай сілай’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Растарг.). Да лю́ты (гл.).

Лютава́ць ’паяць’ (нясв., дзярж., Нар. словатв.). З польск. lutować ’тс’, якое з с.-в.-ням. loeten, ням. löten < с.-в.-ням. lōt, сілезск. lutt, ням. Lot ’сплаў металаў, які служыць для іх спайкі’ (Слаўскі, 4, 390). Гл. таксама літава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ссып, россыпам ’лес, які сплаўляецца асобнымі бярвёнамі, а не плытамі; неўпарадкаваны плыт’, ’што-небудзь рассыпанае ў вялікай колькасці’, ’каменныя глыбы з выветранымі горнымі пародамі’ (ТСБМ; віц., Нар. лекс.; светлаг., Мат. Гом.). Да раз‑/рос‑ (са значэннем ’перамяшчэнне ў розныя пункты з аднаго’) і сы́паць (гл.). Апошняе ’каменныя глыбы’ запазычана з рус. россыпь ’кучы камянёў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)