чатырохно́гі, ‑ая, ‑ае.

1. На чатырох нагах, ножках. Сабака-важак быў большы за ўсіх. Тынэлькут узяў з нартаў мёрзлую рыбу і пачаў частаваць сваіх чатырохногіх сяброў. Бяганская.

2. у знач. наз. чатырохно́гае, ‑ногага, н. Усякая жывёліна, якая ходзіць на чатырох нагах. З прыходам вясны грамадскае жыццё і барадатых, і безбародых, і двухногіх, і чатырохногіх.. надта ажывілася. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брэх ’прыстасаванне з чатырох слупоў са стрэшкай для ўкладкі снапоў’ (Жд.). Запазычанне з польск. bróg ’тс’. Падрабязней гл. пад брог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандра́цікі ’крыйічпік-дуброўка, Veronica chamaedrus L.’ (маг. Кіс.). Відавочна, з * квадрацікі ў сувязі з квадратнай формай (контурам) кветкі з чатырох пялёсткаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

станс, ‑а, м.

1. Вершаваная страфа з чатырох радкоў, якая мае закончаную думку.

2. толькі мн. (ста́нсы, ‑аў). Верш, які складаецца з такіх строф.

[Фр. stance — страфа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохко́лерны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае ў сваёй афарбоўцы чатыры колеры. Чатырохколерная радуга.

2. Спец. Які ўзнаўляе відарыс пры дапамозе чатырох колераў. Чатырохколерная фатаграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закупо́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Заткнуць шчыльна (адтуліну ў чым-н.).

З. бочку.

Тромб закупорыў вену.

2. каго (што). Прымусіць сядзець у памяшканні (разм.).

З. у чатырох сценах.

|| незак. закупо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. закупо́рванне, -я, н. і закупо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сезо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з чатырох пор года.

Зімовы с.

Не па сезоне апрануцца.

2. Частка года, якая з’яўляецца найбольш прыдатнай для якой-н. работы, адпачынку і пад.

С. адпачынкаў.

Канцэртны с. філармоніі.

На чарніцы яшчэ не с. (не паспелі). Купальны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохко́нны, ‑ая, ‑ае.

У які можна запрэгчы чатырох коней; запрэжаны чатырма коньмі. На запушчанскім дзядзінцы, каля дабітай да ручкі старой чатырохконнай калымагі.. касцы спыніліся. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ўнач¹, -ы, ж.

1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню, у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.

З поўначы дзьмуў халодны вецер.

2. Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.

На поўначы Беларусі.

3. Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.

Расліннасць поўначы.

|| прым. паўно́чны, -ая, -ае.

Паўночнае ззянне (палярнае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́ва ж. блю́до ср.; пи́ща; ку́шанье ср.;

абе́д з чатыро́х страў — обе́д из четырёх блюд;

гара́чая с. — горя́чая пи́ща

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)