айце́ц, айца́, м.

1. Святар.

Святы а.

А. Павел (зварот да святара).

2. разм. Бацька.

Ці я ў мамкі не радзілася, ці ў айца не гадавалася (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апладысме́нты, -аў.

Плясканне ў далоні ў знак адабрэння ці прывітання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамавуго́льны, -ая, -ае.

Які мае прамы вугал ці прамыя вуглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́ўнук, -а, мн. -і, -аў, м.

Сын унука ці ўнучкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысу́тнасць ж. прису́тствие ср.;

у ~ці каго́-не́будзь — в прису́тствии кого́-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тво́рчасць ж. тво́рчество ср.;

○ наро́дная т. — наро́дное тво́рчество;

◊ му́кі ~ці — му́ки тво́рчества

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тры́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кніга ці фільм з займальным дэтэктыўным сюжэтам, які трымае чытача ці гледача ў напружанні, з хуткім і непрадказальным развіццём дзеяння.

|| прым. тры́лерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспакая́льны, -ая, -ае.

Які прыносіць заспакаенне ці знімае боль.

Заспакаяльныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́дчарыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж.

Няродная дачка мужа ці жонкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ладдзя́¹, -і́, мн. -і́, ж. (уст.).

Вялікая парусная ці веславая лодка.