фінаге́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Фінансавы агент — агент, які займаецца фінансавымі пытаннямі. Дзядзька працаваў некаторы час фінагентам, а пасля старшынёй сельсавета. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

промфинпла́н (промы́шленно-фина́нсовый план) прамфінпла́н, -на м. (прамысло́ва-фіна́нсавы план).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капіта́л, -у, м.

1. Вартасць, якая ў выніку выкарыстання наёмнай рабочай сілы прыносіць прыбавачную вартасць.

Прамысловы к.

Фінансавы к.

Пераменны к.

Пастаянны к.

2. звычайна мн. Грошы, вялікая сума грошай (разм.).

Купіў бы, ды капіталаў не хапае.

Мёртвы капітал — каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інспе́ктар, ‑а, м.

1. Службовая асоба, якая ажыццяўляе нагляд і кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамных органаў і асоб. Інспектар лесааховы. Інспектар зарана. Санітарны інспектар. Фінансавы інспектар.

2. Памочнік дырэктара па выхаваўчай і навучальнай рабоце ў мужчынскіх навучальных установах дарэвалюцыйнай Расіі. Інспектар гімназіі.

[Ад лац. inspector — паглядальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́зіс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Рэзкі, круты пералом у чым-н., абвастрэнне становішча.

Духоўны к.

Урадавы к.

2. Абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця.

Фінансавы к.

У цісках эканамічнага крызісу.

3. Востры недахоп чаго-н., цяжкае становішча.

З грашамі ў яго к.

4. Пераломны момант у ходзе хваробы, які вядзе да паляпшэння або пагаршэння стану.

К. хваробы.

|| прым. кры́зісны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарбо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Гіст. Гаспадарча-фінансавы. Скарбовая канцылярыя гетмана.

2. Уст. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны .. па арандаванай скарбовай зямлі. Колас. На настаўнікі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан. Ні за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інспе́ктар м., в разн. знач. инспе́ктор;

фіна́нсавы і. — фина́нсовый инспе́ктор;

саніта́рны і. — санита́рный инспе́ктор;

і. гімна́зіі — инспе́ктор гимна́зии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каштары́сфінансавы дакумент для вызначэння і плана валля выдаткаў і прыбыткаў’ (ТСБМ, БРС). Параўн. укр. коштори́с ’тс’. Слова адносна новага паходжання. Яно адзначаецца таксама ў польск. мове (kosztorys), але там зафіксавана даволі позна (слоўнік Ліндэ яго яшчэ не ведае). Паводле крыніц, якія прыводзіць Слаўскі, 2, 545, упершыню слова адзначаецца ў ням.-польск. слоўніку 1854 г. як пераклад ням. Kostenanschlag. Слаўскі, там жа, указвае, што польск. слова было запазычана бел. мовай (каштары́с) і таксама ўкр. (кошто́рис). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саве́тнік, ‑а, м.

1. Назва пасад у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.). Саветнік пасольства. Дзяржаўны саветнік юстыцыі. // Асоба, якая займае гэту пасаду. Фінансавы саветнік пасольства.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назва чыноў розных класаў паводле рангаў існаваўшай іерархіі ў цывільнай службе. Калежскі саветнік.

•••

Надворны саветнік — цывільны чын сёмага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Стацкі саветнік — цывільны чын пятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тытулярны саветнік — цывільны чын дзевятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіта́л, ‑у, м.

1. Вартасць, якая прыносіць яе ўладальніку-капіталісту прыбавачную вартасць шляхам эксплуатацыі наёмных рабочых. Прамысловы капітал. Фінансавы капітал. Манапалістычны капітал. // толькі адз. Капіталісты, буржуазія як клас; капіталізм. Краіны капіталу.

2. Разм. Сума грошай (звычайна вялікая). Некалькі дзесяткаў заробленых рублёў зараз здаваліся Лабановічу значным капіталам, з якім весялей заглядалася ў заўтрашні дзень. Колас. Дагэтуль Зося насіла ўвесь свой капітал у хустачцы, туга заціснуўшы вузлом і медзякі і паперкі. Брыль.

3. перан. Багацце, каштоўнасць, скарб. [Бондар:] Людзі — найдаражэйшы капітал. Сапраўдны чалавек — найвялікшае багацце. Гурскі.

•••

Асноўны капітал — частка капіталу, якая затрачваецца на набыццё сродкаў вытворчасці.

Іміграцыя капіталу гл. іміграцыя.

Пераменны капітал — частка капіталу, якая затрачваецца на наём рабочай сілы.

Прамысловы капітал — капітал, які функцыяніруе ў сферы капіталістычнай матэрыяльнай вытворчасці і праз эксплуатацыю наёмных рабочых дае прыбавачную вартасць.

Фінансавы капітал — зрошчаны капітал банкаўскіх і прамысловых манаполій.

Мёртвы капітал — а) каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу; б) перан. пра ідэі, думкі, веды і пад., што не знаходзяць сабе прымянення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)