ты́сяцкі, ‑ая, ‑ае.

1. У Старажытнай Русі — начальнік ваеннага апалчэння.

2. Выбарная службовая асоба ад сялян, вясковы старшыня (да рэформы 1861 г.).

3. Галоўны распарадчык у старадаўнім рускім вясельным абрадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэсарэ́віч, ‑а, м.

У Расіі — афіцыяльны тытул наследніка прастола. // Асоба, якая мела гэты тытул. «З сялян павінна быць сыскана, — загадваў цэсарэвіч Канстанцін, — а ўсю строгасць закона ўскласці на Валадковіча». «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гультаява́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Ухіляцца ад работы; бяздзейнічаць, лодарнічаць. Людзі сена сушаць, косяць Ды пагоды ў неба просяць; Аддыхнуць пара б, дык дзе там! Хто з сялян гультуе летам? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеся́цкі, ‑ага, м.

Выбарная асоба з сялян, якая ў дарэвалюцыйнай вёсцы выконвала паліцэйскія абавязкі. Стараста зачыніў у стопцы дзверы і загадаў дзесяцкаму нікога туды не пушчаць, пакуль не прыедзе ўраднік. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгнята́льнік, ‑а, м.

Той, хто прыгнятае; эксплуататар. Падобныя катлоўскім здарэнні казалі за надыход часоў адплаты з боку сялян сваім прыгнятальнікам. Гартны. — Мы вельмі добра памятаем сваіх прыгнятальнікаў, — гаварыў таварыш Кубяк. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

феадалі́зм, ‑у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і няпоўная ўласнасць на прыгонных сялян, а таксама права феадала ажыццяўляць дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпіяна́ж, ‑у, м.

Злачынная дзейнасць шпіёна (шпіёнаў). Не менш бязлітасна грабіла, эксплуатавала сялян і гарадскі люд духавенства, пускаючы ў ход побач з грубым насіллем усякага роду падман, подкуп, шпіянаж, інтрыгі. Алексютовіч.

[Ням. Spionage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэлега́т, ‑а, М ‑гаце, м.

Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой‑н. арганізацыі, калектыву, дзяржавы; пасланец, упаўнаважаны. Дэлегат з’езда. Дэлегаты Генеральнай Асамблеі ААН. □ Часта Міхалка з Борухам ездзяць у горад дэлегатамі ад сялян. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грандыёзны, ‑ая, ‑ае.

Вялікі, магутны, велічны. Уся наша краіна — грандыёзная камуністычная будоўля. Машэраў. Новыя, сацыялістычныя адносіны ў краіне абумовілі новыя адносіны да працы мільёнаў рабочых і сялян, і вынікі гэтай працы былі грандыёзныя. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрыго́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Гіст. Зрабіць прыгонным. Запрыгоніць сялян.

2. перан. Заняволіць, закабаліць. — Таварышы! Нам няма чаго губляць, апроч сваіх ланцугоў! .. Толькі нашы пратэсты не дазваляюць канчаткова нас запрыгоніць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)