лучы́на, ‑ы, ж.

Тонкая сухая, звычайна доўгая сасновая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты. У Камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі. Купала. У адных хатах гарэлі лямпы, а ў другіх дыміла сасновая лучына. Машара. [Тэафіл] прынёс ... пук лучыны і паклаў на вуголле. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асу́шаксухая скарынка’ (БРС), асу́шчык ’тс’ (Клім.), осух ’першы кусок хлеба, адрэзаны ад бохана’ (Шатал.), асу́х ’сухі кавалак хлеба’ (Лекс. Палесся). Укр. осу́шок ’тс’. Хаця беларускія гаворкі, як паказвае Вештарт, Лекс. Палесся, 121, ведаюць значэнне ’сухая скарынка’, іншаславянскія паралелі паказваюць, што гэта, магчыма, ’асобы рытуальны хлябец’. Так, у в.-луж. wosušk, польск. osuch, osuszek, дзе гэта спецыяльны гатунак хлеба на каляды’, блізкае значэнне і ў славац. osúcht, osúšok; магчыма, таму ёсць і спецыяльныя адценні значэння ў беларускай мове. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і ўкраінскага слоў. Структура беларускага слова ўказана правільна ў Сцяц., Нар., 29: о‑ + сух + ‑ькъ > асушак. Гл. ашушак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каўбаса́ і кілбаса́, ы́; мн. ‑ба́сы (з ліч. 2, 3, 4 каўбасы́, кілбасы́), ‑ба́с; ж.

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага мяснога фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы. Сухая каўбаса. Бараная каўбаса. Свіная кілбаса. Ліверная кілбаса. □ На стале красаваліся засмажаныя парасяты, скруткі каўбас, мяса розных гатункаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́лы 1, ‑аў; адз. карэл, ‑а, м.; карэлка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. карэлкі, ‑лак; ж.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Карэльскай АССР.

карэ́лы 2, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты слоем засохлай гразі; каравы, брудны. Карэлыя рукі. □ Ануча была сухая, карэлая, і чалавек нейкі час валтузіўся, пакуль усунуў нагу ў лапаць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварыць трэск.

Пад нагамі трэснула сухая галінка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Лопнуць, раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Патрэскацца (пра скуру, губы і пад.).

4. каму, чым па чым і без дап. Моцна стукнуць, ударыць (разм.).

Хоць трэсні (разм.) — пра дарэмныя намаганні, старанні.

|| незак. трэ́скаць, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. трэ́сканне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сухапу́цьсухая, нягразкая дарога’ (Барад.), сухапу́цце ’суша, зямля, а таксама дарога па сушы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Яшк.), сухопу́цье ’суша’ (ТС), сухапу́тны ’сухаземны’ (Некр. і Байк.): сухапутныя чэрці вы (лаянк.) (Бяльк.). Да сухі і пуць, гл. Параўн. укр. дыял. сухопу́ть ’астравок на балоце’ (Чарапанава, Геогр.), рус. сухопу́ты ’сухазем’е’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́травы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ветру. Смалісты пах разносіцца такі, Што п’еш яго ў ветравым павеве. Колас. Пад ветравым подыхам Вольха сухая рыпіць і рыпіць. Барадулін.

ветравы́, а́я, ‑о́е.

1. Прызначаны для аховы ад ветру. Ветравы шчыток. Ветравое шкло.

2. Такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай. Ветравы рухавік.

3. Тое, што і ветравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Стан атмасферы ў данай мясцовасці. Сухая пагода. Марозная пагода. □ Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце. Колас. // Добрае надвор’е. Як мінае бура, настае пагода. Вось таму мне мілы росквіт веснавы. Гурло. Дым слупамі — на пагоду — Падымаецца ўгару. Калачынскі. Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць. З нар.

•••

Рабіць пагоду гл. рабіць.

Чакаць з мора пагоды гл. чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суш, ‑ы, ж.

1. Сухая, без дажджоў пагода; засушлівы час; засуха. У сёлетнюю суш варта толькі іскру здзьмухнуць з папяросы, як ад шкоды не абярэшся. Пташнікаў. Гэтае месца на Капыльскай вуліцы славілася яшчэ і тым, што тут .. нават у самую суш красавалася велізарная лужына. С. Александровіч.

2. Што‑н. пазбаўленае вільгаці, сухое. Калісь і тут гарэла суш, Куды рабіць — і дыхаць цяжка! Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галіна,
1. галіна / звычайна сухая: сук; лапа (перан.)
2. галіна; участак, ніва (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)