гламаздава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. пагард. Нязграбны, няўклюдны. Марцін павярнуўся да гламаздаватага, самаробнага стала і кіўком галавы паклікаў Міхалькова. Кавалёў. Успамінаўся [Васілю] чамусьці.. [Клыбікаў] бацька, гэткі ж высокі і гламаздаваты, як сын. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згрубе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які згрубеў, зрабіўся грубым. — Дзень добры ў хату! — бадзёра кінуў .. [Мікола] групе мужчын, якія, навісшы над прылаўкам, смакталі цыгаркі і церлі згрубелымі пальцамі прывезены сёння Нічыпарам шавіёт. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еката́ць, екачу, якочаш, якоча; незак.

Разм. Галасіць, заходзячыся ад болю. // Вішчаць, скавытаць (пра жывёл). Бобік рваўся з ланцуга, екатаў, хрыпеў. Рылько. / у перан. ужыв. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Сапці злёгку, ціха або час ад часу. Макар уладкаваўся сабе ў цяньку і паціху пасопваў носам. Б. Стральцоў. Сяргейка ціхенька пасопваў, уткнуўшыся тварам у падушку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўтля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць жаўтлявага; жоўтае адценне ў афарбоўцы чаго‑н. Бралася трава між дарогай і полем роўнай зялёнаю шчоткай, ільснілася, глушыла, забівала маладую жаўтлявасць, што свіцілася знізу, ад зямлі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінёр, ‑а, м.

Спецыяліст па міннай справе, па мініраванню і размініраванню. Плаваў на ваенным караблі [Герасім Дзмітрыевіч] мінёрам. Б. Стральцоў. Падпальваючы хвосцікі шкура, уздоўж рэек, ад шашкі да шашкі, бягуць з агнём мінёры. Брыль.

[Фр. mineur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадно́йчы, прысл.

Не адзін раз. — Калі ўзяўся за гу ж, не кажы, што не дуж, — неаднойчы гаварыў Андрэй сабе. Шахавец. І нанава ўзнікла перад Васілём перабранае ў памяці, перадуманае неаднойчы. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассмакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Пакаштаваўшы чаго‑н., увайсці ў смак, захацець яшчэ больш. І хлебную крошку.. [Іванка] знайшоў, сухую і гаркавую, як паспытаў на зуб.., рассмакаваўся і захацелася яшчэ больш. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саладка́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Саладкаваты. Мяса ўюна тлустае, мяккае і крыху саладкавае на смак. Матрунёнак. У хаце, змораныя цеплынёй, саладкавым пахам памідораў, што ляжалі навалам на падаконніку, сонна гулі мухі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сельпо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да сельпо, належыць сельпо. Сельпоўская машына. □ Мікола Валюжынец якраз сядзеў у сельпоўскай краме на бочцы з-пад селядцоў і насмешліва жмурыўся на прадаўца. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)