карусе́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Спецыяльная пляцоўка з сядзеннямі ў форме конікаў, экіпажаў, лодак і інш., якая круціцца вакол сваёй восі і служыць для катання.

|| прым. карусе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душагу́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. душагуб.

2. Вузкая, няўстойлівая лодка (разм.).

3. Спецыяльная аўтамашына, у якой нямецка-фашысцкія захопнікі знішчалі людзей шляхам удушэння атрутнымі газамі (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ада́птар, ‑а, м.

1. Прылада для электраакустычнага ўзнаўлення механічных запісаў гуку; гуказдымальнік.

2. Спецыяльная касета для ўтрымання плоскіх фотаплёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батанізі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спецыяльная каробка для раслін, якія збіраюцца ў час батанічных палявых экскурсій.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецста́ўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑ставак; ж.

Спецыяльная, асобая павышаная стаўка заработнай платы, якая назначаецца пэўным катэгорыям спецыялістаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таранта́с, ‑а, м.

Спецыяльная дарожная павозка на чатырох колах, звычайна крытая. Разгневаны Любіш, у тарантасе адразу памчаў у Навагрудак. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэ́кінг, -а і -у, м.

1. -у. Перапрацоўка нафты і нафтапрадуктаў для атрымання бензіну і іншай сыравіны для хімічнай прамысловасці.

2. -а, мн. -і, -аў. Спецыяльная ўстаноўка для такой перапрацоўкі.

|| прым. крэ́кінгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлакаві́к, ‑а, м.

Спец. Спецыяльная камера ў ніжняй частцы мартэнаўскай печы, куды пры плаўцы руды збіраецца пыл і дробныя часцінкі шлаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штормтра́п, ‑а, м.

Спецыяльная вяровачная лесвіца з драўлянымі перакладзінамі, якая спускаецца за борт для прыёму і высадкі людзей у час шторму.

[Гал. storm — шторм і trap — лесвіца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны выключна для каго‑, чаго‑н., які мае асобае прызначэнне; асобы. Спецыяльны рэйс. Спецыяльнае заданне. □ Спецыяльнымі машынамі хмызнякі калгаснікі рэжуць. Бялевіч. Ён [Хама] сябрука свайго Кузьму ўласна сам вязе ў сталіцу, у спецыяльную бальніцу. Корбан. Спецыяльная кухарка гатавала .. [катам] ежу. Бядуля. У .. [Міхала] не было спецыяльных дзён, калі ён як дэпутат прымаў бы наведвальнікаў. Карпаў.

2. Які мае адносіны да якой‑н. галіны навукі, тэхнікі, мастацтва. Спецыяльная тэрміналогія. Спецыяльная адукацыя. // Які патрабуе прафесійных ведаў у якой‑н. галіне. Гэтае пытанне вельмі спецыяльнае.

•••

Спецыяльны карэспандэнт гл. карэспандэнт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)