навуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

1. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі.

Н. грамаце.

Н. гуляць у шахматы.

2. Падбіваць на што-н. нядобрае (разм.).

Вуліца навучае лаянцы.

3. Даваць параду, наводзіць на розум (разм.).

Маці навучае дзяцей дабру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уну́каў, ‑ава.

Які належыць унуку, уласцівы ўнуку. Вежу падабаўся ўчэпісты, гаспадарскі і ўсё ж ва ўсім добры ўнукаў розум. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здравомы́слие ср. цвяро́зы ро́зум; (рассудительность) разва́жнасць, -ці ж.; (трезвость) цвяро́засць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паўмі́ць ’падумаць, уцяміць, зразумець’ (Юрч.; бялын., Янк. Мат.). Да па‑ (< прасл. po‑) і ⁺уміць < ⁺умрозум’ < прасл. итъy роднаснага з літ. aumuöрозум’, усх.-літ. aumenis ’памяць’, отепа, отупе, omenis ’свядомасць, пачуццё’ < і.-е. *ай‑ (гэты корань і ў прасл. aviti sę > (зʼ)явіцца, ихо > вуха) (Фасмер, 4, 161; Скок, 3, 544).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смысл

1. (значение) сэнс, род. сэ́нсу м.;

2. (разум, способность) ро́зум, -му м.;

в по́лном смы́сле сло́ва у по́ўным сэ́нсе сло́ва;

здра́вый смысл разу́мны сэнс (здаро́вы ро́зум).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рацыяналі́зм, ‑у, м.

1. Напрамак у ідэалістычнай філасофіі, які лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.

2. Разумовыя адносіны да жыцця, разумовасць учынкаў.

[Ад лац. rationalis — разумны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усёабды́мны, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае, уключае ў сябе ўсё без выключэння. Усёабдымны наказ жыцця. // Які можа ўсё спасцігнуць, зразумець. Усёабдымны розум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; зак., чым (высок.).

Ярка асвяціцца.

Лес азарыўся яркім сонцам.

2. перан. Ажывіцца, павесялець.

Твар чалавека азарыўся ўсмешкай.

3. перан. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).

|| незак. азара́цца, -а́ецца.

|| наз. азарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разу́мны, -ая, -ае.

1. Такі, якому дадзены розум; надзелены розумам.

Разумная істота.

2. Кемлівы, разважлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю.

Р. чалавек.

3. Які сведчыць аб розуме, разважлівасці.

Разумная думка.

Разумнае слова.

4. Які адпавядае абставінам; мэтазгодны.

Разумная арганізацыя працы.

|| наз. разу́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьпаста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., каго-што каму-чаму.

1. Параўнаць, паказаўшы розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога.

С. вывады двух даследаванняў.

2. Процідзейнічаючы, накіраваць супраць каго-, чаго-н.

С. розум сіле.

|| незак. супрацьпастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. супрацьпастаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)