даўгано́сік, а, м.

Насякомае сямейства жукоў з доўгім хабатком; шкоднік сельскагаспадарчых раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжкле́тнік, а, м.

Спец. Поласць, якая ўтвараецца ў тканках раслін паміж клеткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семяе́д, а, М ‑дзе, м.

Жучок, які пашкоджвае насенне (раслін). Канюшынны семяед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэлья́ж, а, м.

1. Трохстворкавае люстра.

2. Тонкая агароджа для павойных раслін.

[Фр. treillage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзёран, -рну, м.

Верхні слой глебы, густа пераплецены карэннем раслін, а таксама выразаныя пласты з гэтага слоя, якімі ўмацоўваюць адхоны, абкладаюць клумбы і інш.

Клумбы абкладзены зялёным дзёрнам.

|| прым. дзярно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пладалі́сцік, а, м.

Відазменены ліст у кветках пакрытанасенных раслін, на якім развіваецца семязавязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́сцейка, а, н.

Невялічкая адтуліна на лістах і сцяблах раслін для газаабмену і выпарэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аку́чнік, а, м.

Плуг з дзвюма паліцамі для акучвання бульбы ці агародных раслін; абганялка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лейкапла́сты, ‑аў; адз. лейкапласт, ‑а, М ‑сце, м.

Бясколерныя дробныя ўтварэнні ў клетках раслін.

[Ад грэч. leukos — белы і plastós — вылеплены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кветкаво́дства, а, н.

Вырошчванне кветкава- і лісцева-дэкаратыўных раслін як галіна раслінаводства. Развіццё кветкаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)