мінда́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., з кім (разм.).

1. Быць празмерна ласкавым, сентыментальным.

2. Праяўляць непатрэбную мяккасць, паблажлівасць да каго-н.

Нельга м. з гультаямі.

|| наз. мінда́льнічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

1. Перакласці свой груз з аднаго транспартнага сродку на другі. Перагрузіцца на другі параход. Перагрузіцца з падводы на машыну.

2. Нагрузіцца празмерна, звыш сваіх магчымасцей. // перан. Празмерна нагрузіцца якой‑н. работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапла́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Празмерна захапіўшыся плаваннем, давесці сябе да непрыемных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экано́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Быць празмерна эканомным, прытрымлівацца строгай эканоміі; скупіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. Пачаць гуляць (у 2 знач.).

2. Празмерна захапіцца гулянкай, папойкамі.

Загуляць на вяроўках (разм.) — апынуцца на вісельні, быць павешаным.

|| незак. загу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́дта, прысл.

1. У вялікай ступені, вельмі.

Н. стаміцца.

Н. моцны мароз.

2. у знач. вык. Звыш меры, празмерна.

Гэта ўжо н.

Не надта (што) (разм.) — не вельмі, так сабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зана́дта, прысл.

Задужа, залішне, празмерна. На першы погляд хлопчык здаваўся занадта ціхім, бездапаможным. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даспява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Празмерна доўгім спяваннем давесці сябе да непрыемных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разба́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

Празмерна распесціць, зрабіць капрызным, непаслухмяным. Разбалаваць дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алілу́йшчык, ‑а, м.

Іран. Чалавек, які празмерна ўсхваляе каго‑, што‑н., наносячы гэтым шкоду справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)