міжве́дамасны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца, праводзіцца паміж рознымі ведамствамі.

2. Які аб’ядноўвае дзейнасць розных ведамстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сортавыпрабава́нне, ‑я, н.

Праверка і ацэнка сартоў сельскагаспадарчых культур, якая праводзіцца ў полі на спецыяльных участках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кірма́ш, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Вялікі продаж тавараў, які праводзіцца ў пэўную пару года ў вызначаным месцы і часта звязаны з выстаўкай.

Вясенні Лейпцыгскі к.

2. перан. Шумнае, ажыўленае зборышча людзей (разм.).

|| прым. кірмашо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэка́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

1. Прамежак часу ў дзесяць дзён.

Першая д. мая.

2. Дзесяць дзён, у якія праводзіцца якое-н. грамадскае мерапрыемства.

Д. беларускага мастацтва ў Маскве.

|| прым. дэка́дны, -ая, -ае.

Д. графік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банке́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да банкету ​1; у якім праводзіцца банкет. Банкетны стол. Банкетная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажні́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які высяваецца, астаецца або праводзіцца пасля жніва. Пажніўны лубін. Пажніўныя пасевы. Пажніўнае лушчэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штогадо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, праводзіцца кожны год або адзін раз у год. Штогадовыя пасадкі лесу. Штогадовая справаздача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проде́лыватьсяII несов., страд.

1. (выполняться) прарабля́цца; право́дзіцца;

2. (о фокусах, штуках) рабі́цца, вырабля́цца, вытвара́цца; пака́звацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звышра́нні, ‑яя, ‑яе.

Які наспявае значна раней звычайнага (пра сельскагаспадарчыя культуры). Звышранняя пшаніца. // Які праводзіцца раней звычайнага. Звышранняя сяўба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патыднёвы, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца, робіцца кожны тыдзень. Патыднёвы план. Патыднёвая справаздача. // Які атрымліваюць за кожны тыдзень. Патыднёвы заработак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)