ігро́к, іграка, м.
1. Удзельнік якой‑н. ігры (у 3 знач.). Падабраць ігракоў. Запасны ігрок. Замяніць іграка. □ Марцін сам быў заядлым іграком і мог сядзець за сталом з раніцы да поўначы, шлёпаючы патрапанымі картамі. Машара.
2. Разм. Музыкант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўнач 1, ‑ы, ж.
1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню. Я паспрабаваў абмацваць дрэвы ў надзеі на тое, што па імху на ствалах вызначу поўдзень і поўнач. Анісаў. Увесь май з поўначы налятаў калючы вецер, сек буйным дажджом адубелую за зіму зямлю. Асіпенка. На поўначы святлела паласа суцэльнай зары. Брыль. // Мясцовасць, частка краіны, мацерыка, размешчаная ў гэтым напрамку. Поўнач СССР.
2. Мясцовасць, краіна з халодным кліматам. // (з вялікай літары). Палярная зона зямнога шара; Арктыка.
по́ўнач 2, ‑ы, ж.
Сярэдзіна ночы, 12 гадзін ночы. Было за поўнач, калі скончыўся сход. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абало́на, ‑ы, ж.
1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою. З захаду.. [зямельны масіў] быў акаймаваны вузкай, у хмызняках, рачулкай, з поўначы — лесам, з поўдня — прылеснай балоцістай абалонай. Хадкевіч.
2. Слой драўніны сасны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
право́браз, ‑а, м.
1. Тое, што служыць узорам для будучага.
2. Асоба, якая паслужыла аўтару ўзорам для стварэння літаратурнага персанажа; прататып. Пры гэтым важна адзначыць, што правобразамі большасці герояў Дубоўкі з’яўляюцца рэальныя асобы, з якімі паэт сустракаўся на суровай Поўначы. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
артэ́рыя, ‑і; Р мн. ‑яў; ж.
1. Крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца да розных органаў цела. Лёгачная артэрыя. Сонная артэрыя.
2. перан. Шлях зносін (асабліва водны). Транспартная артэрыя. □ Самая буйная рачная артэрыя Поўначы БССР — Заходняя Дзвіна. Прырода Беларусі.
[Грэч. atrēria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пі́мы ’бітыя валёнкі’ (ЛА, 4). З рус. пимы́ ’боты з высокімі халявамі са скуры аленя’, якое — з моў Крайняй Поўначы, параўн. комі pim, pimi̬ ’тс’, ненецк. pīwa ’бот’, pimie, pime ’штаны’, нганасанск. faému ’зімовы бот’ (Фасмер, 3, 262–263).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірлач ’вірлаты’ (Сцяц., Мат. канф. МДПІ, Янк. III). Укр. вирлач ’тс’. Утворана ад ві́рла, вірлы (гл.) і экспрэсіўнага суф. ‑ач. На поўначы Беларусі (Дзісеншчына) ужываецца лексема з суф. ‑ун: вірлу́н ’вірлавокі чалавек’ (Нар. сл.). Сюды ж вірлачы (абразл.) ’вочы’ (Сцяц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́ясніцца, ‑ніцца; зак.
1. Стаць ясным, светлым, бясхмарным. Пасля поўначы неба выяснілася, засеялася рознакаляровымі.. агеньчыкамі-зорамі. Колас. // безас. Распагодзіцца. У гэты дзень сеялася мокрая імгла, але к вечару выяснілася і захад сонца быў чысты. Чорны.
2. Тое, што і высветліцца. Непаразуменне выяснілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пары́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і парывісты (у 1, 2 знач.). Тут, уварваўшыся аднекуль з поўначы, між двух бароў, прагульваўся слабы, але парыўны вецер. Асіпенка. Песня ішла і ішла поруч з маладосцю і сталасцю, радасцю і бядой, працай і адпачынкам: то бадзёрая, парыўная, то журботная, жаласлівая. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усеагу́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўсіх, ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх. Усеагульнае выбарчае права. Усеагульнае абавязковае сярэдняе навучанне. □ Адам Ружанцоў.. не адыходзіў да самай поўначы ад аварыйнага будынка. Яго таксама захапіла ўсеагульная ўзрушанасць. Чыгрынаў. На кожнай станцыі студыйцы прыцягваюць да сябе ўсеагульную ўвагу. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)