вадаво́зны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для перавозкі вады. Вадавозная бочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мукаво́з, ‑а, м.

Аўтамабіль з кузавам-цыстэрнай для перавозкі мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́мнібус, ‑а, м.

Даўнейшы шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажыраў.

[Ад лац. omnibus — усім, для ўсіх.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малакаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Аўтамашына з цыстэрнай для перавозкі малака.

2. Той, хто займаецца перавозкай малака.

|| прым. малакаво́зны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авіяно́сец, ‑носца, м.

Карабель, прыстасаваны для ўзлёту, пасадкі і перавозкі самалётаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафтаво́з, ‑а, м.

Самаходнае судна для перавозкі нафты налівам (без тары).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плашко́ўт, -а, М -ўце, мн. -ы, -аў, м.

Пласкадоннае бяспалубнае несамаходнае судна для перавозкі грузаў, для наводкі плывучых мастоў.

|| прым. плашко́ўтны, -ая, -ае.

П. мост (на плашкоўтах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

велікагру́зны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перавозкі вялікай колькасці грузу. Велікагрузны самазвал, поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабата́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кабатажу. Кабатажныя перавозкі. Кабатажны буксір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафтаналіўны́, ‑ая, ‑ое.

Абсталяваны для перавозкі нафты налівам (без тары). Нафтаналіўная баржа.