семяры́к, ‑мерыка, м.
1. Старая руская мера (ліку, вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае ў сабе сем якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет, які складаецца з сямі частак. Семярык жыта.
2. Сем коней у адной запрэжцы. А палац у агнях, служба ўся ў кунтушах, Семярык каля ганка, стаеннікі белыя Рыюць дол капытамі. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пастарэў, састарэў. У Дашынай хаце .. [Пятра] ніхто не пазнаў. Даведаўшыся, хто ён такі, пастарэлая гаспадыня, вохкаючы і божкаючы, замітусілася па хаце, пачала збіраць пачастунак. Ракітны. Жвіровая ўезджаная дарожка неўзабаве вывела на падворак школы — наперадзе высіўся пышны, у два паверхі, але ўжо пастарэлы і запушчаны, з трэснутай па фасадзе сцяною старасвецкі палац. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасла́віцца, ‑слаўлюся, ‑славішся, ‑славіцца; зак.
1. Стаць вядомым, славутым; дабіцца славы. Праславіўся дзед Талаш на ўсю Высокую Рудню. Колас. Яе зоркім паглядам, не постаццю гнуткай Праславіўся хлопец, — Праславілі рукі! Броўка.
2. Набыць дрэнную славу, дрэнную рэпутацыю. — Вунь за тым паркам — палац былога душагуба, царскага генерала Антропава, што праславіўся сваёй жорсткасцю з бяззбройным народам. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
За́мак ’мацаваны палац’. Рус., укр. за́мок, польск. zamek, н.-луж. zamk, чэш. zámek, славац. zámok ’замок’, славен. zamȃk ’аддалены куточак зямлі’, балг. за́мък ’замак’ < рус., за̀мка ’месца ў цяні’, ’закрытае месца’, макед. замок ’замак’. Ст.-рус. замокъ ’замак’ (XVI ст. у польскіх справах). Запазычана ў ст.-бел. (1494 г., Марч. дыс., 44) з польск. (на што ўказвае націск) < чэш., дзе калька ням. Schloss ’замак’, ’замок’ (Мельнікаў, Slavia, 36, 1967, 101–102). Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 47; БЕР, 1, 599.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае горб (у 1 знач.). Расказвалі, што калісьці на месцы Чорнага возера стаяў вялізны палац, у якім жыў гарбаты князь. Шашкоў. // у знач. наз. гарба́ты, ‑ага, м.; гарба́тая, ‑ай, ж. Гарбун. Гарбатага толькі магіла выправіць. Прыказка.
2. Выгнуты, з гарбінкай. Гарбаты серп. □ Гарбаты тонкі нос падкрэсліваў рашучасць характару гэтага чалавека. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
будаўні́к, ‑а, м.
1. Той, хто будуе што‑н.; працуе на будаўніцтве. Брыгада будаўнікоў. □ Імчалі па шашы грузавікі. Узводзілі палац будаўнікі. Корбан. [Паўтарак:] Я перадам гэта пісьмо і ваша гарачае прывітанне будаўнікам Волга-Дона. Крапіва.
2. перан. Стваральнік, тварэц. Будаўнікі новага грамадства. Будаўнікі сацыялістычнай дзяржавы. □ Ты, моладзь, смела і магутна, Ты — волі лепшай будаўнік. Чарот. [Працаўнікі] памножаць славу рабочага класа нашай краіны, славу народа — будаўніка камунізма. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пана; належыць пану. Зямля — дзе глянеш — панская, Вада, лес, дол, гара. Танк. Панскі палац пачаў ужо гарэць з аднаго канца. Лынькоў.
2. Уласцівы пану; прасякнуты пагардлівымі адносінамі да каго‑, чаго‑н. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба.., як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́шнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць пышнага (у 1 знач.). Альбіна заспяшалася апранацца і ўжо на беразе вельмі ж пільна глядзела на Галю. І, мабыць, зайздросціла пругкасці яе маладога цела, прыгажосці яе твару, пышнасці яе светлых валасоў. Сабаленка.
2. Раскоша. Пан Вашамірскі рыхтаваўся да Новага года і з усёй пышнасцю ўпрыгожваў палац, застолле. Кучар. У крэпасці быў прасторны мураваны храм, пабудаваны «з вялікай пышнасцю». «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́рам, ‑а; мн. хорамы, ‑аў; м.
Вялікі жылы будынак; палац. Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам. Купала. / Жарт. Пра дом, жыллё. [Гаспадыня:] — Дык куды ж я вас пушчу. Бачыце ж, які ў мяне хорам, няма дзе нават сесці, не тое што легчы. Сабаленка. / у вобразным ужыв. Які прастор! Здалёк стаяць Чатыры сценкі бору, І неяк дзіўна пазіраць На гэты светлы хорам. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лабіры́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Палац з мноствам пакояў і заблытаных хадоў, пабудаваны, паводле старажытнагрэчаскага падання, Дэдалам на востраве Крыт.
2. Складанае, заблытанае размяшчэнне памяшканняў, праходаў, дарог, алей у парку і пад. Вялізны санаторый адразу здаўся Казанцаву сапраўдным лабірынтам. Васілевіч.
3. перан. Што‑н. вельмі складанае, заблытанае, у чым цяжка адразу разабрацца. Лабірынт думак. Лабірынт падзей. □ У лабірынце памяці маёй Цудоўнейшыя скарбы выяўляю. Танк.
4. Спец. Унутраная частка вуха.
[Грэч. labyrinthos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)