паўсо́тні, ж.

Палавіна сотні, пяцьдзесят. Чалавек з паўсотні сялян завіхаліся з лапатамі, з граблямі, з мётламі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палаві́ншчына, ‑ы, ж.

Гіст. Від зямельнай арэнды, пры якой палавіна сабранага ўраджаю аддаецца ўласніку зямлі за карыстанне ёю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўшкля́нкі, ж.

Палавіна шклянкі. Язэп сеў на сухі грудок. Хацелася дачакацца, пакуль бярозы наплачуць хоць паўшклянкі соку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іспо́лпалавіна ўраджаю, якая аддавалася за арандаваную зямлю’ (Сл. паўн.-зах.), ’частка ракі ўверх па цячэнню ад плаціны’ (Касп.); параўн. у Даля: и́спола, и́сполу ’напалавіну, папалам’. Звязана са ст.-рус. исполу ’напалавіну’ (з XIII ст.). Ст.-слав. исполоу толькі ў выразе исполоу оумрътвити ’напалавіну ўмярцвіць’. Вынік зрашчэння прыназоўніка изъ і назоўніка полъпалавіна’ (Шанскі, 2, I, 126). Гл. палавіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

двухпо́лле, ‑я, н.

Спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім штогод палавіна ворнай зямлі знаходзіцца пад папарам. Перайсці з двухполля на шматполле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варатня́ ’адна палавіна дзвярэй ці варот’ (Шат.). Да вароты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўвяршка́, м.

Палавіна вяршка. — На паўвяршка выцягнуліся, — сказала.. [Васіліна], кратаючы пальцамі маладыя шыпулькі ялінак. Савіцкі.

•••

Ад гарпіна паўвяршка — пра недарослага, малога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўго́да, м.

Прамежак часу ў шэсць месяцаў; палавіна года. Канцэрт зацягнуўся — праграма была вялікая. Недарма Майбарада рыхтаваў яе амаль паўгода. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўне́ба, н.

Палавіна неба. Паўнеба на захадзе было пакрыта агромністай цёмнай хмарай. Лынькоў. Пачало паказвацца сонца. Ранішняя зара ахапіла паўнеба. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўдзеся́тка, м.

Палавіна дзесятка, пяць штук. Каля чырвонай бензінавай палонкі стаяла з паўдзесятка аўтамабіляў. Шамякін. У .. [Вадзімавым] вядзерцы трапяталася з паўдзесятка акунькоў. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)