лімана́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Салодкі безалкагольны напітак з сокам лімона ці іншых фруктаў.

[Фр. limonade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ка-ко́ла, ‑ы, ж.

Безалкагольны газіраваны напітак з дабаўкай экстракту з лісця какавы і арэхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́ншавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пуншу; прыгатаваны з пуншам. Пуншавы напітак. Пуншавае марожанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́давы, -ая, -ае.

1. гл. сода.

2. у знач. наз. со́давая, -ай, ж. Напітак з раствору пітной соды і спажыўнай солі ў газіраванай вадзе; содавая вада.

Выпіць шклянку содавай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумлі́вы I шумли́вый;

ш. лес — шумли́вый лес

шумлі́вы II пе́нистый;

ш. напі́так — пе́нистый напи́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тру́накнапітак’, ‘алкагольны напітак’ (ТСБМ, Нас., Багушэвіч, Байк. і Некр., Гарэц., Федар. 4, Сцяшк., Яруш., Бес., Адм., Скарбы; астрав., Сл. ПЗБ), ‘віно’ (Сцяшк.), ‘прыправы’ (Жд. 3), пераносна ‘атрута (пра гарэлку)’ (астрав., Сл. ПЗБ), ‘пітво, піццё’ (полац., Нар. сл.), ст.-бел. трунокънапітак, трунак’ (1538 г., ГСБМ): хмелний трунек (Кітаб Луцкевіча). Запазычана са ст.-польск. trunek ‘тс’, ‘глыток, лык’ (Булыка, Лекс. запазыч., 117), якое з с.-в.-ням. trunc, trunkes ‘глыток’, tranc, trankes ‘напой, трунак’ > ням. Trunk ‘глыток’, ‘напітак’, Trankнапітак, трунак’ (Борысь, 644–645; Брукнер, 578; Шустар-Шэўц, 1538; Вінцэнц).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кефі́р, ‑у, м.

Густы кіславаты напітак, які вырабляюць з каровінага малака шляхам спіртавога і малочнакіслага браджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кумы́с, ‑у, м.

Пажыўны напітак з малака кабылы, вярблюдзіцы, каровы, заквашанага асобай бактэрыяй і дражджавымі грыбамі.

[Ад цюрк. кымыз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эліксі́р, ‑у, м.

1. Выцяжка з раслін ці моцны настой на спірце, у кіслаце і пад., які ўжываецца ў медыцыне, касметыцы. Зубны эліксір. Мятны эліксір.

2. Жарт. Незвычайны, цудадзейны напітак.

•••

Жыццёвы эліксір — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць, прадоўжыць жыццё.

[Фр. élixir з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канья́к, ‑у, м.

Моцны алкагольны напітак са спірту, атрыманага перагонкай вінаградных він і вытрыманага ў дубовых бочках.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)