клі́напіс, ‑у, м.

1. Спосаб пісьма старажытных народаў Пярэдняй Азіі, клінападобныя знакі якога наносілі на гліну або камень. Вавілонскі клінапіс.

2. Тэкст, напісаны клінапісам. Расшыфроўка клінапісу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арке́стравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аркестра (у 1 знач.). Аркестравае суправаджэнне. Аркестравы ансамбль.

2. Прызначаны для выканання аркестрам, напісаны для аркестра. Аркестравы твор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фартэпія́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фартэпіяна. Фартэпіянныя клавішы. // Звязаны з ігрой на фартэпіяна. Фартэпіянны канцэрт. // Які выконваецца на фартэпіяна, напісаны для выканання на фартэпіяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сангі́на, ‑ы, ж.

1. Мяккі чырвона-карычневы мінеральны карандаш, які ўжываецца ў мастацтве. Партрэт напісаны сангінай. □ Улюбёныя графічныя матэрыялы Сергіевіча — аловак, сангіна. Шматаў.

2. Малюнак, выкананы такім карандашом.

[Фр. sanguine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уласнару́чны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, напісаны сваёй рукой. Побач з .. уласнаручным подпісам [Кабушкіна] ў дужках стаяла кароценькае слова: «Жан». Новікаў. У самым нізе пісьма была маленькая, уласнаручная прыпіска мацеры. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяло́г, ‑у, м.

1. Размова паміж дзвюма або некалькімі асобамі.

2. Частка літаратурнага твора ў выглядзе размовы дзеючых асоб. Аўтару ўдаюцца дыялогі. // Літаратурны твор, напісаны ў форме размовы, гутаркі.

[Грэч. diálogos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадсмяро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад смерцю, папярэднічае смерці. Перадсмяротная сутарга. □ Ляжаў побач забіты гітлеравец, другі каля яго яшчэ курчыўся ў перадсмяротнай агоніі. Мележ. // Напісаны, сказаны перад смерцю. Перадсмяротнае завяшчанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыпі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скрыпкі. Скрыпічны смычок. Скрыпічныя струны. // Які выконваецца на скрыпцы, напісаны для выканання на скрыпцы. Скрыпічны канцэрт. Скрыпічная саната.

•••

Скрыпічны ключ гл. ключ (у 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пара́граф ’частка тэксту ўнутры раздзела, якая мае самастойнае значэнне і пазначана звычайна знакам § і парадкавым нумарам’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 78), з рус. пара́граф, дзе праз польск. paragraf з лац. paragraphus ад грэч. παράγραφος ’знак, які напісаны радам’, παραγράφο ’пішу радам’ (Фасмер, 3, 203). Ст.-бел. паракграфъ (параграфъ, поракграфъ), 1580 г. < ст.-польск. paragraf, якое далей з лац. (Булыка, Лекс. запазыч., 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́да, ‑ы, ДМ одзе, ж.

1. Верш, напісаны ва ўрачыстым стылі ў гонар якой‑н. значнай падзеі або асобы. Оды Ламаносава.

2. Спец. Вакальны або сімфанічны твор урачыстага характару, прысвечаны якой‑н. значнай падзеі або подзвігу.

[Грэч. ōdē — песня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)