куто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Тое, што і кут.

2. Зацішная, прыгожая, маляўнічая мясцовасць.

Райскі к. на Нарачы.

|| памянш.-ласк. куто́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; што і кім-чым.

Засяліць людзьмі якую‑н. мясцовасць, памяшканне і пад. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. // перан. Заняць, засяліць якую‑н. мясцовасць (пра жывёл). Насялілі зубры Белавежскую пушчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячо́рысты в разн. знач. пеще́ристый;

~тая мясцо́васць — пеще́ристая ме́стность;

~тая тка́нка — анат. пеще́ристая ткань

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панізо́ўе, ‑я, н.

Мясцовасць, якая знаходзіцца па ніжнім цячэнні ракі. Панізоўе ракі Лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кама́ндны, -ая, -ае.

1. гл. каманда.

2. Камандзірскі, які мае адносіны да камандавання.

К. састаў.

○

Камандная вышыня — мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем і дае войскам рад пераваг перад праціўнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́тачны, -ая, -ае.

1. гл. суткі.

2. у знач. наз. су́тачныя, -ых. Грошы, якія выплачваюцца асобам, што знаходзяцца ў камандзіроўцы або накіраваны на працу ў другую мясцовасць.

Выплаціць с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засе́льнік, ‑а, м.

Той, хто засяляе які‑н. край, мясцовасць; пасяленец. Першыя засельнікі Сібіры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узго́рыстасць, ‑і, ж.

Наяўнасць узгоркаў дзе‑н. Мясцовасць тут была вышэйшая, узгорыстасць гусцейшая. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праві́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. У некаторых дзяржавах: вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

П.

Падуя.

2. Мясцовасць, тэрыторыя краіны, аддаленая ад буйных цэнтраў.

Глухая п.

|| прым. правінцыя́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэгазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэгазацыю чаго‑н. Дэгазіраваць мясцовасць.

[Ад фр. dégazer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)