адто́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адтапіць.

2. у знач. прым. Пра кіслае малако, у якім тварог аддзелены ад сыроваткі. Адтопленае малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гастрано́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знаток і любіцель смачнай ежы; гурман.

2. Магазін, які гандлюе харчовымі таварамі, прадуктамі.

Купіць малако ў гастраноме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адтапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́піцца; зак.

Згарнуцца, аддзяліўшыся ад сыроваткі, ператварыцца ў тварог.

Малако адтапілася.

|| незак. адто́плівацца, -аецца і адтапля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́рыцца², -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

1. Угрэцца, спацець (разм.).

У кажусе можна с.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра малако: закіпець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцадзі́ць, -цаджу́, -цэ́дзіш, -цэ́дзіць; -цэ́джаны; зак., што.

Цэдзячы, адліць; адцзяліць рэдкае, вадкасць ад гушчы і пад.

А. малако.

А. бульбу.

|| незак. адцэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак., што (разм.).

Піць што-н. перарывістымі глыткамі.

Кот лыкае малако.

|| аднакр. лы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. лы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́даіць, -даю, -даіш, -даіць; -даены; зак.

1. каго (што). Тое, што і падаіць.

В. кароў.

2. што. Атрымаць даеннем.

В. малако.

|| незак. выдо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́ўтацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

1. Размяшацца ад узбоўтвання.

Яйкі з малаком добра разбоўталіся.

2. Боўтаючыся, разліцца.

Малако разбоўталася.

|| незак. разбо́ўтвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацыдафілі́н, ‑у, м.

Малако, сквашанае з дапамогай асобых бактэрый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таплёнка ’топленае малако’ (Гіл.), ’кіпячонае малако’ (бых., ЖНС; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’парное малако’ (Касп.). Семантычны дэрыват ад таплёнае малако, параўн. таплёны ’кіпячоны’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Гл. тапі́ць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)