нашы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які носяць на шыі, надзяваюць на шыю. Нашыйныя ўпрыгожанні. □ Нашыйныя грыўні, плечавыя ланцужкі, фібулы, пацеркі, галаўныя прыколкі — усё ажывала пад пяром таленавітага даследчыка, раскрывала сваё часам вельмі тонкае хараство. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́сеўкі (БРС, Касп., Жд., 1, Інстр. I, Інстр. III, Бес.), ’высеўкі, чыстае крупяное зерне’ (Выг. дыс.), висевки ’высеўкі’ (Ліс.). Рус. высевки, укр. висівки, польск. wysiewki, чэш. дыял. výsevek. Ад высеваць (гл. сеяць) з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Леснікі́ дзікія, лясныя яблыкі’ (в.-дзв., Шатал., Працы, 6). Шляхам універбізацыі са словазлучэння лясныя яблыкі. Пасля ад формы адз. л. леснік утворана в.-дзв. леснічыха ’дзікая яблыня’ (Шатал.). Гэтак жа і зах.-укр. лесниця, ліс‑ ниця ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папячы́цель, ‑я, м.

1. Той, хто ажыццяўляе папячыцельства (у 1 знач.) над кім‑н.

2. У дарэвалюцыйны час — службовая асоба, якая кіравала некаторымі ўстановамі. Пры стале на ўслоне сядзіць папячыцель вучэбнай акругі сенатар Павасільцаў. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

персаніфіка́цыя, ‑і, ж.

Кніжн. Увасабленне неадушаўлёных прадметаў або абстрактных паняццяў у вобразе чалавека. Персаніфікацыя з’яў і сіл прыроды. □ Праз персаніфікацыю першапачатковыя міфалагічныя уяўленні паволі адыходзілі на задні план і ў пазнейшыя часы, мабыць, зусім зніклі. Ліс.

[Ад лац. persona — асоба і facere — рабіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партрэты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак — спецыяліст у галіне партрэтнага жывапісу. Венедыкт Кубіцкі быў партрэтыстам рускай школы, вучнем Ільі Рэпіна. Ліс. Бліскучым майстрам графікі быў таксама Язэп Горыд — выдатны карыкатурыст, партрэтыст, майстар храявіду, кніжнай графікі. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́пуск ’дзеянне па дзеяслову выпускаць’ (БРС); ’выган, агароджанае месца для жывёлы’ (Бяльк., ДАБМ, 785; Нікан., Ліс.), вы́пуск ’тс’ (Нікан.), віпуск ’абложная зямля’ (ДАБМ, 858). Рус. дыял. вы́пуск ’выган’, польск. wypusk ’агароджаны выган недалёка ад дома’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпускаць (гл. пускаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малавераго́дны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае сумненне; няпэўны. У наш час каб не заўважылі перадавіка і не праславілі яго, — гэта здавалася мне малаверагодным. Асіпенка. Нападзенне на лагер малаверагоднае — ні немцы, ні паліцыя ў ліс пакуль не лезлі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімвалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

З’явіцца (з’яўляцца), быць сімвалам чаго‑н. Верш «Тры браты» сімвалізуе сабой адзінства рускага, украінскага і беларускага народаў. «Полымя». [Кола], якое запальвалі на купалле, .. магло ва ўяўленні старажытнага чалавека сімвалізаваць сонца. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліса́, ‑ы, ж.

1. Самка ліса.

2. Тое, што і ліс (у 1, 3 знач.). На прылужжы, дзе раса, След пакінула ліса. Калачынскі. Заходзіць .. пані Ядзя — маленькая, шчупленькая, але з лісой на шыі і ў шыкоўным такім капялюшыку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)