першапрычы́на, ‑ы, ж.
Асноўная, першапачатковая прычына чаго‑н. Багатая культурная спадчына, атрыманая Беларуссю ад XI–XIII стст.. была для яе ўвогуле адной з першапрычын далейшага шырокага культурнага развіцця. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плятка́рства, ‑а, н.
Распаўсюджванне плётак 2. Цудоўны быў ён чалавек, Пляткарства не любіў. Лойка. Каго абвінавачваць у пляткарстве? Гэткага яшчэ ніколі не было. Міхась прывык толькі да пахвальбы. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднаро́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць аднароднага. Аднароднасць — асноўная адзнака раствораў. □ У паэзіі Багдановіча — у аснове, унутры — адзінства пошукаў, роздуму, працы і — на паверхні — ніякага адзінства почырку, ніякай аднароднасці формы. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радзю́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Абл. Дзяружка. Пасярод .. падворка на старых саматканых радзюжках сушылася на сонцы жыта. Арочка. Завуць радзюжкамі дзяружкі У нас здавён. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спакваля́, прысл.
Разм. Паступова, патроху; марудна, павольна. Ноч спакваля ахінала зямлю. Асіпенка. Сучча трашчала, языкасты Касцёр займаўся спакваля. Лойка. Асобныя лісты, пачырванеўшы, абрываюцца і спакваля падаюць на дарогу. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнаві́к, ‑а, м.
Чарнавы накід, тэкст, рукапіс чаго‑н. Чарнавік сачынення. □ Шматлікія вершы Дзяргая доўга адлежваліся ў яго чарнавіках, і пераважна таму, што аўтар заставаўся незадаволены іх адшліфоўкай. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насле́даванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наследаваць.
2. Твор, выкананы па якому‑н. узору. Ёсць у Я. Купалы творы, якія сведчаць аб творчым наследаванні матывам А. Міцкевіча. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
летуце́ць, ‑тучу, ‑туціш, ‑туціць; незак.
Аддавацца марам; марыць. На пагорку сасна, — ці не ўнучка тае, Што калісь летуцела аб пальме далёкай? Лойка. Кружацца далёкія планет, Пра якія добра летуцець. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упушчэ́нне, ‑я, н.
Разм. Пропуск чаго‑н., адсутнасць патрэбнай паўнаты ў чым‑н. Упушчэннем Багдановіча было таксама тое, што ён не паказаў узаемаўплываў рускай і беларускай літаратуры XVII ст. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпаха́льны, ‑ая, ‑ае.
Важны, значны; які вызначае эпоху. Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго [Ф. Скарыны] эпахальную дзейнасць. Алексютовіч. Месца і значэнне яго [зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця»] ў гісторыі беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі сапраўды эпахальныя. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)