ты́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Упірацца ў што‑н., даставаць да чаго‑н. Толькі калі нос лодкі тыркаецца ў бераг, каза выскоквае на зямлю і спрытна ўзбіраецца па абрыве ўверх. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́лак, ‑у, м.

1. Шлях на водападзеле, па якім у даўнія часы перацягвалі волакам лодкі з грузам з адной рачной сістэмы ў другую.

2. Сетка ў выглядзе мяшка з прымацаванымі да яе двума шастамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выліва́шка ’шуфлік, чарпак з кароткай ручкай для вылівання вады з лодкі’ (З нар. сл., полац.). Да выліваць пры дапамозе складанага суф. ‑ашка. Параўн. таксама польск. wylewka, чэш. vylivka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца над вадою, вышэй паверхні вады; проціл. надводны. Надводная частка карабля.

2. Які плавае па вадзе. Надводны флот. // Які мае адносіны да плавання па паверхні вады (пра падводныя лодкі). Надводная скорасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыко́л, ‑а, м.

Паля, кол, убітыя ў зямлю (для прычалу, для прывязвання жывёлы і пад.). [З узгорка] сцяжынка крута збягала да ракі ўніз. Там былі прыколы, стаялі лодкі. Лупсякоў.

•••

На прыколе (стаяць, быць) — не выкарыстоўвацца, не быць у эксплуатацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Пакрыцца хвалямі. Мора ўсхвалявалася.

2. Прыйсці ў стан хвалявання, непакою; устрывожыцца. Нікіцін да таго ўсхваляваўся, што ніяк не мог прадаўжаць работу. Гурскі. Сцяпан пазнаў выратавальніцу брызентавай лодкі і чамусьці ўсхваляваўся. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невялі́чкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і невялікі (у 1, 2 знач.); маленькі. Па вадзе плылі невялічкія лодкі. Юрэвіч. Машыны ішлі то невялічкімі групамі, то па адной, з пэўным інтэрвалам. Дадзіёмаў. Невялічкі марозік за ноч пакрыў інеем .. лісты. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разгіба́нка ’від лодкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеяслова разгіба́ць ’выпрастаць, распрастаць сагнутае’ (ТСБМ). Матывацыяй назве паслужыла форма або спосаб пабудовы (у выдзяўбаную калоду льюць кіпень і ставяць распоркі). Да гнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе ў рэчаіснасці; не ўяўны. Рэальны прадмет. Рэальны факт. □ Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні. В. Вольскі. // Сапраўдны, яўны. «Грамада» з кожным днём расла і набірала сілы, станавілася рэальнай пагрозай для акупацыйных планаў урада на «крэсах усходніх». Машара.

2. Заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін. Рэальны погляд на жыццё. Рэальная ацэнка абставін.

3. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены. Рэальныя планы. Рэальны тэрмін.

4. Уст. Тое, што і рэалістычны (у 2 знач.).

•••

Рэальнае вучылішча гл. вучылішча.

Рэальная заработная плата гл. плата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падсу́чча ’канат, які прывязваецца за лапу якара’ (Інстр. III), ’канат’ (Мат. Гом.), подсучьʼе ’тс’ (ТС). Укр. підсу́чча ’павадок, на якім прывязаны паплавок (сучка) к якару лодкі’. Да сучкай (гл.) у розных тэхнічных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)