клуб¹, -а, мн. клу́бы, -аў, м.

1. Установа, грамадская арганізацыя культурна-асветнага, палітычнага, спартыўнага і іншага характару.

Сельскі к.

Шахматны к.

2. Будынак, памяшканне для такой арганізацыі.

Сёння ў клубе цікавы канцэрт.

|| прым. клу́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

культарме́ец, ‑мейца, м.

Удзельнік масавага культурна-асветнага руху ў першыя гады культурнага будаўніцтва ў СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культрабо́тнік, ‑а, м.

Той, хто кіруе культурна-масавай работай (у якой‑н. арганізацыі, установе). Культработнік прафкома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пролетку́льт ист. (культу́рно-просвети́тельская организа́ция) пралетку́льт, -та м. (культу́рна-асве́тніцкая арганіза́цыя);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агульнадасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Даступны ўсім для карыстання, куплі і інш. Агульнадаступныя культурна-асветныя ўстановы. Агульнадаступная цана.

2. Зразумелы ўсім. Агульнадаступная музыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралетку́льт, ‑а, М ‑кульце, м.

Літаратурна-мастацкая і культурна-асветная арганізацыя 1917–1932 гг., якая праводзіла заганныя ідэі ўтварэння пралетарскай культуры «лабараторным» шляхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралетку́льт м., ист. (культурна-асветніцкая арганізацыя «Пралета́рская культу́ра») пролетку́льт (культурно-просветительская организация «Пролета́рская культу́ра»)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ха́тнік, ‑а, м.

Уст. Культурна-асветніцкі работнік на вёсцы, загадчык хаты-чытальні. Работа хатнікаў — справа цяжкая, але высакародная і захапляючая. Гэта ж праца для душы. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планета́рый, ‑я, м.

1. Апарат, пры дапамозе якога на купалападобным экране паказваецца рух планет і іншых нябесных целаў.

2. Культурна-асветная ўстанова, дзе чытаюцца лекцыі па астраноміі, якія суправаджацца дэманстрацыяй неба з дапамогай такога апарата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этнагра́фія, ‑і, ж.

1. Навука, аб’ектам вывучэння якой з’яўляецца матэрыяльная і духоўная культура народаў і іх культурна-гістарычныя ўзаемаадносіны.

2. Сукупнасць усіх асаблівасцей быту, культуры, звычаяў якога‑н. парода, народнасці. мясцовасці і пад. Этнаграфія Палесся.

[Ад грэч. éthnos — племя, народ і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)