уда́рна, прысл.

Ударнымі тэмпамі. Працаваў ударна клас, Пахваліў дырэктар нас. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парады́гма, -ы, мн. -ы, -ды́гм іы́гмаў, ж.

У граматыцы:

1) сістэма форм зменнага слова (напр., скланенне наз.) або канструкцыі;

2) любы клас моўных адзінак, аб’яднаных пэўнай агульнай прыкметай.

Словаўтваральная п.

|| прым. парадыгматы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнакла́савы, ‑ая, ‑ае.

Які аб’ядноўвае ўвесь клас, уласцівы ўсяму класу. Агульнакласавая барацьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантрапу́нктны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кантрапункта. Кантрапунктны клас у кансерваторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

госпо́дствующий

1. прич. які́ (што) пану́е;

2. прил. пану́ючы;

госпо́дствующий класс пану́ючы клас.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухдо́льны, -ая, -ае (спец.).

1. Які складаецца з дзвюх семядоль.

Двухдольныя расліны.

2. у знач. наз. двухдо́льныя, -ых. Клас пакрытанасенных раслін, зародак якіх складаецца з дзвюх семядоль.

3. Які складаецца з дзвюх рытмічных долей, частак.

Д. памер верша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кла́сік ’выдатны агульнапрызнаны пісьменнік, дзеяч навукі або мастацтва’, ’прадстаўнік класіцызму’, ’спецыяліст у галіне класічнай філалогіі’ (ТСБМ). Гл. клас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

млекако́рмячыя, ‑ых; адз. млекакормячае, ‑ага, н.

Клас вышэйшых пазваночных жывёл, якія кормяць дзіцянят сваім малаком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́льпы, ‑аў.

Клас беспазваночных жывёл тыпу хордавых, якія жывуць пераважна ў трапічных і субтрапічных морах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэмато́ды, ‑аў.

Клас пляскатых чарвей, асаблівасцю харчавання якіх з’яўляецца ўсмоктванне ежы праз ротавую адтуліну; смактуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)