зае́здзіць 1, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Знясіліць частай і працяглай яздой, работай. Заездзіць каня. // перан. Разм. Змучыць непасільнай работай. Кулак Лукаш на цагельні гэтак заездзіў парабка Івана Заіку, што той не пікне. Сабаленка.

зае́здзіць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Пачаць ездзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак., каго-што.

Разм.

1. Грызучы, з’есці. Згрызці кавалак цукру. Згрызці сухар. // Пагрызці, сапсаваць паверхню чаго‑н. Зайцы згрызлі кару дрэў. // Перагрызшы, паваліць. Бабры згрызлі некалькі асінак і збудавалі хатку.

2. перан. Змучыць (пра гора, сумненне і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зжы́ць, зжыву́, зжыве́ш, зжыве́; зжывём, зжывяце́, зжыву́ць; зжыў, зжыла́, -ло́; зжы́ты; зак.

1. каго (што) з чаго і без дап. Стварыўшы невыносныя ўмовы, не даць жыць каму-н. дзе-н.

Зжылі злоснікі добрага чалавека.

З. са свету (змучыць чым-н.).

2. што. Пазбавіцца ад чаго-н., выкараніць у сабе што-н.

З. недахопы.

3. Пражыць (жыццё, многа гадоў і пад.).

Чалавек жыццё зжыў, а розуму не набраўся.

|| незак. зжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

измоча́лить сов.

1. размача́ліць; (о предметах из пеньки, льна и т. п.) раскудзе́ліць;

2. перен., разг. вы́матаць; (измучить) зму́чыць; (изнурить) змардава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссушы́ць, ссушу, ссушыш, ссушыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць сухім, пазбавіўшы вільгаці; высушыць. Вятры ссушылі глебу. // Насушыць, поўнасцю выкарыстаць на сушку. Ссушыць усе яблыкі.

2. перан. Змучыць, знясіліць, давесці да крайняй схуднеласці. [Паўлінка:] А калі ж я ў матулькі жыла, Як вішанька ў садочку цвіла, Дасталася злому духу — мужыку, Ссушыў мяне, як ліпінку, у духу. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

издёргать сов., разг.

1. сашмо́ргаць, вы́шмаргаць; саску́бці, вы́скубці;

де́ти издёргали всю бахрому́ дзе́ці вы́скублі ўсе́ махры́;

2. перен. сту́заць, зату́заць, знервава́ць, зму́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даня́ць, дайму, доймеш, дойме; заг. даймі; зак., каго-што.

Вывесці з раўнавагі, не даючы спакою; змучыць, дапячы. Холад даняў. □ Бо кожны выслужыцца хоча: Адно гаворыць табе ў вочы, Але другое ў мыслях мае, І ўжо здарэння не мінае На чым хоць-небудзь зло спагнаць, Як мае быць цябе даняць. Колас. Як дайме ліха, прарэжуцца зубы. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́матаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зрасходаваць матаючы; зматаць. Выматаць маток нітак.

2. перан. Знясіліць, змардаваць. Я думаю, што фашысты знарок выбралі такую тактыку, каб выматаць нашы сілы. Шамякін.

3. перан. Разм. Прымусіць паступова выдаткаваць што‑н.; выцягнуць, забраць па частках усё. Выматаць усе грошы.

•••

Выматаць усю душу (духі, нервы, кішкі)змучыць, давесці да знямогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыну́дзіць ’прымусіць’ (Ян.), прынудзі́лавец ’хто працуе па прымусу’ (паст., Сл. ПЗБ), загнаць у прыну́д ’прымусіць зайсці сілай’ (ТС), сюды ж дзеясловы з іншай семантыкай, адлюстраванай у ну́дзіць (гл.): прыну́дзіць ’занудзіцца, зажурыцца’ (Ян.), прыну́дзіцца ’тс’, прыну́дзіць ’затхнуцца (пра рыбу)’ (ТС); таксама сюды ж аддзеяслоўныя субстантывы прыну́да ’туга’ (ТС), пріну́жа ’прынука, прымус’ (Бяльк.). Ст.-бел. принудити ’прымусіць, загадаць’. Узыходзіць да прасл. *prinuditi, прэфіксальнага ўтварэння ад *nuditi (). Ст.-слав. приноудити ’прынудзіць’, ст.-рус. принудити ’прымусіць, прынудзіць; загадаць; пераканаць; прызначыць’ (Сразн.), рус. прину́дить ’прымусіць’, укр. принуди́тизмучыць, змарыць тугою, смуткам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Змучыць, стаміць, водзячы з месца на месца або прымушаючы прыходзіць куды‑н. — Праз цябе яны і мяне зацягалі па допытах. Крапіва.

2. Занасіць, пашарпаць пры працяглым выкарыстанні. Зацягаць адзежу. // перан. Часта карыстаючыся, апошліць, зрабіць збітым, трывіяльным. Песня, якую не зацягала, не затаптала казарма, народная песня, якая вышэй за ўсе войны, — гучыць пераможным маршам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)