дубліка́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Другі экзэмпляр чаго-н., які мае аднолькавую сілу, аднолькавыя якасці з арыгіналам.

Д. ключа.

Д. атэстата.

|| прым. дубліка́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адваротны, другі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

крыжаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Два брусы, дзве планкі, змацаваныя ў выглядзе крыжа.

2. Прыстасаванне на месцы перасячэння рэйкавых пуцей для пераводу цягніка на другі пуць (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцясні́ць, -цясню́, -цясні́ш, -цясні́ць; -цясні́м, -цесніце́, -цясня́ць; -це́снены; зак., каго-што (перан.).

Націскаючы, прымусіць адысці, адсунуцца.

А. праціўніка на другі бераг ракі.

А. саперніка

|| незак. адцясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надбудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Пабудаваць зверху, павялічыць у вышыню.

Н. другі паверх.

|| незак. надбудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. надбудо́ўванне, -я, н. і надбудо́ва, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грува́сціць, -ва́шчу, -ва́сціш, -ва́сціць; незак., што.

Бязладна навальваць адзін прадмет на другі.

Г. мэблю.

Г. падрабязнасці (перан.).

|| зак. згрува́сціць, -а́шчу, -а́сціш, -а́сціць; -а́шчаны і нагрува́сціць, -а́шчу, -а́сціш, -а́сціць; -а́шчаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзель, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Вынік дзялення аднаго ліку на другі.

2. Частка, доля, выдзеленая каму-н. для карыстання, апрацоўкі і пад. (разм.).

Ён узяў сваю д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бяры́ся; зак.

1. Перайсці, пераправіцца.

П. на другі бераг.

2. Тое, што і перасяліцца.

П. ў новы дом.

|| незак. перабіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́скаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (спец.).

Пра судна: ухіляцца ад курсу то ў адзін, то ў другі бок.

|| наз. рыск, -у, м. і ры́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахмялі́цца, -мялю́ся, -ме́лішся, -ме́ліцца; зак.

Выпіць спіртнога на другі дзень пасля моцнай выпіўкі.

|| незак. пахмяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. пахме́лле, -я, н. (разм.) і пахме́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)