кірава́нне, -я, н.
1. гл. кіраваць.
2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады.
Органы дзяржаўнага кіравання.
3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць механізмам.
Аўтаматычнае к.
4. У граматыцы: сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пасля сябе дапаўнення (у 3 знач.) у пэўным склоне.
Дзеяслоўнае к.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сейм, ‑а, м.
1. Саслоўна-прадстаўнічы орган у феадальнай Польшчы, Літве, Чэхіі і некаторых іншых дзяржавах Усходняй Еўропы.
2. Назва вышэйшага органа дзяржаўнай улады ў Польскай Народнай Рэспубліцы.
[Польск. sejm.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сеньяры́я, ‑і, ж.
Гіст.
1. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — вобласці, якая належала сеньёру (у 1 знач.).
2. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — выбарны орган дзяржаўнай улады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзаві́зм, ‑у, м.
Апартуністычная плынь у РСДРП, што ўзнікла пасля рэвалюцыі 1905 г. і патрабавала адазвання сацыял-дэмакратычных дэпутатаў з Дзяржаўнай думы і аднаўлення ад легальных форм масавай партыйнай работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экзеку́тар, ‑а, м.
1. Чыноўнік, які загадваў гаспадарчымі справамі і наглядам за знешнім парадкам у якой‑н. дзяржаўнай установе царскай Расіі.
2. Уст. Той, хто ўчыняў экзекуцыю або кіраваў ёю.
[Ад лац. exsecutor — выканаўца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заграні́ца, ‑ы, ж.
Зарубежныя краіны. Свае гарады ўспаміналі з любоўю Салдаты, стаміўшыся ад заграніц. Панчанка. // Тэрыторыя па той бок дзяржаўнай мяжы. З таго берага рэчкі, з заграніцы, чуваць крыкі пеўняў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмба́рга, нескл., н.
Забарона дзяржаўнай уладай увозу ці вывазу за мяжу чаго‑н. (тавараў, каштоўнасцей). Эмбарга на лес. // Затрыманне суднаў і грузаў, якія належаць іншай дзяржаве, у сувязі з палітычнымі ўскладненнямі.
[Ісп. embargo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).
3. Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).
|| прым. ка́нцлерскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самаўлада́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які валодае аднаасобнай, неабмежаванай дзяржаўнай уладай. Самаўладарны правіцель. // Які распараджаецца самаўпраўна, паводле свайго нораву. Самаўладарная гаспадыня.
2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі. Самаўладарны характар. // перан. Непераадольны, пранікнёны. Самаўладарны позірк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ратыфіка́цыя, ‑і, ж.
Зацвярджэнне вышэйшым органам дзяржаўнай улады міжнароднага дагавору, заключанага прадстаўніком улады; канчатковае зацвярджэнне міжнароднага пагаднення. Назіраючы ажыўлены рух навокал парламента, мы ўспомнілі, што сёння адбываюцца дэбаты па ратыфікацыі так званых парыжскіх пагадненняў. Лынькоў.
[Фр. ratification ад лац. ratus — які мае законную сілу і facere — рабіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)