надры́ўны, ‑ая, ‑ае.

Рэзкі, хваравіта напружаны, з надрывам (у 3 знач.). Надрыўны плач. □ Лясы шумелі на трывогу, І голас іх надрыўны быў. Глебка. Недзе ў канцы вагона надрыўным басам закрычаў чалавек. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́цца, спіцца; пр. спалася; безас. незак.

Пра жаданне, магчымасць спаць. На свежым лясным паветры спалася моцна і смачна. Машара. Пагасаюць агні над сталіцай, Засынаюць кварталы Масквы... Толькі нам, падарожным, не спіцца. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халаджа́вы, ‑ая, ‑ае.

Які дае, нясе прахалоду. Напоены водарам дзікай красы, Паветрам азёр халаджавых, Былі тыя пушчы, балоты, лясы Як бы самастойнай дзяржавай. Глебка. Гладзь вады ўтаймаваная, ціхая, Халаджавай спакусаю дыхае. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бру́ха, ‑а, н.

Разм. Тое, што і чэрава. [Вепр] па самае бруха грузнуў у дрыгве. Самуйлёнак. Сытае бруха да навукі глуха. Прыказка. / у перан. ужыв. Паўзуць жалезным брухам танкі, Аж стогнуць сцены камяніц. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцябра́ты, ‑ат; адз. акцябронак, ‑нка, м.

Школьнікі малодшых класаў (звычайна 1–3), якія рыхтуюцца стаць піянерамі. Ягоны [Леніна] смех, Яго вясёласць Гарыць на тварах акцябрат, Жыве ў рабоце камсамола, У песнях маладых дзяўчат. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маку́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Вяршыня чаго‑н.; верхавіна. Замерлі дрэў макушкі, Не зварухнецца ліст. Глебка.

2. Верхняя частка галавы, макаўка. Шапка-кубанка сядзела на самай макушцы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

Разнесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Зіна .. накрыла зялёным голлем вогнішча,.. каб вецер, калі ён ўзнімецца, не паразносіў попел. Гаўрылкін. Паразносіў чуткі Вецер скоры, лёгкі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаўні́к, ‑а, м.

Орган руху ў рыб і водных жывёл. Недзе ўнізе санліва варочаецца рака ў сваіх берагах ды размінаюць плаўнікі тлустыя самы... Гаўрылкін. Напяўшы тугія плаўнікі, Хвастамі ад прагнасці б’юць шчупакі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буржу́й, ‑я, м.

Разм. Пагардлівая назва буржуа. Хадзілі чуткі, што скора прыйдзе свабода і буржуям будзе канец. Лынькоў. Помніць Харкаў і Чугуеў, Як рабочыя ў той час Ад германскага буржуя Баранілі свой Данбас. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчаса́ць, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., каго-што.

1. Чэшучы, сякерай зняць частку чаго‑н. Адчасаць край дошкі.

2. Разм. Адсцябаць, набіць. [Сёмка:] — Была навука, Сеў у панскія сані без друка, Мяне і адчасалі бізунамі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)