арыента́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. арыентаваць, арыентавацца (у 1 знач.); вызначэнне свайго месцазнаходжання.

2. перан. Уменне разабрацца ў якіх‑н. пытаннях, абставінах і пад.; дасведчанасць у чым‑н. Добрая арыентацыя ў новай літаратуры.

3. перан.; на каго-што і без дап. Накіраванасць навуковай, грамадскай і інш. дзейнасці, якая вызначаецца разлікам на каго‑, што‑н., залежнасцю ад каго‑, чаго‑н. Арыентацыя на народную мову.

[Фр. orientation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

установле́ние ср.

1. (действие) устанаўле́нне, -ння ср.; вызначэ́нне, -ння ср.; нала́джванне, -ння ср.; выяўле́нне, -ння ср.; см. установи́ть;

2. (то, что установлено) устанаўле́нне, -ння ср.; (закон) зако́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предопределе́ние ср.

1. (действие) прадвызначэ́нне, -ння ср.; вызначэ́нне, -ння ср. (напе́рад); (судьбы) наканава́нне, -ння ср.;

2. (рок) уст. наканава́нне, -ння ср.; (судьба) лёс, род. лёсу м., до́ля, род. до́лі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́ба ’ўзор’, ’невялікая частка чаго-небудзь, узятая для праверкі; вызначэнне якасці’, ’выпрабаванне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ), проб ’тс’ (Ян.), сюды ж про́боваць ’каштаваць’ (ТС). Запазычанне з польск. próba ’праверка, выпрабаванне’ (Карскі, Белорусы, 156; Брукнер, 437; Кюнэ, Poln., 89), таксама як і рус., укр. про́ба (Фасмер, 3, 370). Крыніца слова ў с.-лац. proba ’проба’ ад probāre ’правяраць, выпрабоўваць’, якое трапіла ў польскую мову праз ням. Probe (гл. Брукнер, там жа; Банькоўскі, 2, 797). Адносна формы м. р. проб параўн. рус. пороховой проб (1705 г.). Ст.-бел. проба ’катаванне, мука’ з польскай (Булыка, Запазыч., 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́касны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да якасці (у 3 знач.). Якасныя змены.

2. Высокай якасці; дабраякасны. — Хай у Баброва баліць галава, дзе дастаць цэменту, — гаворыць Сакоўская. — А тынкоўку будзем рабіць якасную. Мыслівец.

•••

Якаснае прыслоўе — у граматыцы — прыслоўе, утворанае ад якаснага прыметніка.

Якасны аналіз — у хіміі — даследаванне саставу рэчыва, вызначэнне ўваходзячых у яго склад элементаў.

Якасны прыметнік — у граматыцы — прыметнік, што абазначае такую якасць або ўласцівасць прадмета, якая можа праяўляцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецыфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Вызначэнне і пералік спецыфічных асаблівасцей чаго‑н.; размеркаванне на разрады, групы ў адпаведнасці са спецыфічнымі асаблівасцямі; класіфікацыя. Спецыфікацыя машын.

2. Тэхнічны дакумент, у якім ёсць пералік часцей і дэталей якога‑н. вырабу, а таксама ўказанні на іх колькасць, вагу, сорт і пад.; дакумент з пералікам умоў, якім павінен адпавядаць заказаны прадмет. Скласці спецыфікацыю на абсталяванне. □ [Барыс:] — Братка ты мой, колькі ж там клопату! Адгрузка, пагрузка, прыемна, разнарадкі, накладныя, спецыфікацыі — што, куды, як? — чорт яго разбярэ. Скрыган.

[Ад лац. species — від, разнавіднасць і facio — раблю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ска́за ‘скажэнне, вада, загана’ (Нас., Гарэц., Ласт., Др.-Падб., Сержп., Байк. і Некр.), сказ ‘скажэнне’ (Байк. і Некр.), ‘пашкоджанае месца’ (Варл.), сказэ́ ‘пашкоджанне клубняў бульбы’: сказэ́ праз усю картофлю, сказава́ты ‘пашкоджаны’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Аддзеяслоўныя з нулявым суф. і суф. ‑а дэрываты ад сказіць < казіць (гл.), параўн. сказі́ць ‘скалечыць, знявечыць’ (Нас., Стан., Пятк. 2), сказі́цца ‘скрывіцца’ (Касп., Растарг.), сказні́ць ‘знявечыць’ (ТС), ст.-бел. сказити ‘знішчыць, разбурыць’ (Ст.-бел. лексікон, Альтбаўэр) і сказнь, сказвызначэнне, суд, прыгавор’ (Ст.-бел. лексікон). У казёл ‘захворванне бульбы’ (Юрч.), казлы́ ‘пашкоджаныя вочкі бульбы’ (шчуч., Сл. ПЗБ) назіраецца кантамінацыя сказіць і казёл (гл.). Параўн. яшчэ ўкр. сказ ‘агрэх’, ‘дэфект у палатне пры тканні’, польск. skaza ‘рыса; шчыліна; рана; блізна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіндыка́т, ‑а, М ‑каце. м.

1. Адна з форм капіталістычных манаполій, аб’яднанне прадпрыемцаў, якое бярэ на сябе ажыццяўленне ўсёй камерцыйнай дзейнасці (вызначэнне цэн, збыт прадукцыі і пад.) пры захаванні вытворчай і юрыдычнай самастойнасці кожнага з яго прадпрыемстваў. Ні адзін чалавек не пазбаўляецца намі маёмасці без асобага дзяржаўнага закону аб нацыяналізацыі банкаў і сіндыкатаў. Ленін.

2. Назва прафесіянальных саюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах. У гмаху, дзе размяшчаецца ўпраўленне французскага хрысціянскага сіндыката, ёсць адзін пакой для эмігранцкага аддзела. Прокша.

3. У СССР на пачатку нэпу — аб’яднанне трэстаў пэўнай галіны прамысловасць якое вяло планавую закупку і збыт прадукцыі.

[Фр. syndicat ад грэч. syndikos — які дзейнічае сумесна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назначе́ние

1. (действие) назначэ́нне, -ння ср., прызначэ́нне, -ння ср.; вызначэ́нне, -ння ср.;

2. (распоряжение, постановление, основная функция чего-л., цель) прызначэ́нне, -ння ср., назначэ́нне, -ння ср.;

испо́льзовать (переда́ть, посла́ть и т. п.) по назначе́нию вы́карыстаць (перада́ць, пасла́ць і да таго́ падо́бнае) па назначэ́нні (прызначэ́нні);

ме́сто назначе́ния ме́сца назначэ́ння (прызначэ́ння);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фо́рмула, ‑ы, ж.

1. Дакладнае вызначэнне якога‑н. агульнага палажэння, закона і пад., якое мае дастасаванне да ўсіх прыватных выпадкаў. Задача вучоных — устанавіць формулы законаў прыроды. □ Вульгарна-сацыялагічныя формулы знешне выходзілі з прызнання заканамернасці развіцця пралетарскай літаратуры як вядучага, пануючага напрамку. Перкін. // Кароткае і дакладнае выказванне, азначэнне чаго‑н. Паэт дае формулу .. барацьбы: «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры». Лужанін. // Устаноўлены нязменны тэкст чаго‑н.; прадвызначаная кіруючая ідэя. Асноўным прынцыпам першай фазы камунізма з’яўляецца формула: «Ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму — па яго працы». Лушчыцкі.

2. Умоўнае абазначэнне адносін якіх‑н. велічынь, элементаў і пад., якое складаецца з літар, лічбаў, знакаў. Алгебраічная формула. Хімічная формула. □ [Марынка] схілілася над сшыткамі, паволі ўваходзячы ў знаёмы свет формул і вывадаў. Хадкевіч. Адноснасць руху, Адноснасць часу, Энергію праменьчыка і масы Мы ў формулы загналі, Як у сеці. Грачанікаў.

[Ад лац. formula — форма, правіла, палажэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)