во́пытны, -ая, -ае.

1. гл. вопыт.

2. Які мае вопыт (у 2 знач.).

Вопытныя кадры.

В. чалавек.

Вопытнае вока (спрактыкаванае, натрэніраванае).

|| наз. во́пытнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызвыча́ены, -ая, -ае.

1. Які стаў прывычкай, прывычны, звычайны.

П. рух.

2. Які прывык да чаго-н.

Прызвычаенае да цемнаты вока.

|| наз. прызвыча́енасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́чы,

гл. вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ткнуть сов., прост. вы́калаць;

вы́ткнуть глаз вы́калаць во́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кривогла́зый разг. слепаво́кі; сляпы́ на адно́ во́ка, аднаво́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акамада́цыя ж., спец. аккомода́ция;

а. во́ка — аккомода́ция гла́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́шчыць несов. ласка́ть; не́жить;

л. во́ка — ра́довать глаз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жы́ўчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Жывы, рухавы чалавек (разм.).

2. Прыкметнае для вока біццё артэрыі (пераважна на скроні; разм.).

3. Мужчынская палавая клетка; сперматазоід.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слепата́, -ы́, ДМ -паце́, ж.

1. Поўная або частковая адсутнасць зроку.

С. на правае вока.

2. перан. Няўменне заўважаць, правільна разумець, разбірацца ў чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міга́льны, -ая, -ае (спец.).

1. Звязаны з працэсам мігання, які служыць для мігання.

Мігальная перапонка вока.

2. Забяспечаны раснічкамі, якія заўсёды знаходзяцца ў руху.

М. эпітэлій.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)