вы́валачы, -лаку, -лачаш, -лача; -лачам, -лачаце, -лакуць; вы́валак, -кла; -лачы; -лачаны; зак., каго-што.

Выцягнуць волакам.

В. лодку з вады на бераг.

|| незак. вывалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вывала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́садзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Выйсці з экіпажа, вагона, судна і пад., прыбыўшы куды-н.

В. з карабля на бераг.

|| незак. выса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

так-ся́к, прысл. (разм.).

1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі.

Т. перабраліся на другі бераг рэчкі.

2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання.

На работу т., а на ежу мастак (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́вы¹, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца, размешчаны з боку, што з’яўляецца процілеглым леваму.

Правая рука (таксама перан.: галоўны памочнік). П. бераг ракі.

2. У палітыцы: кансерватыўны, рэакцыйны, варожы ўсякаму прагрэсу.

Чалавек правых поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гары́сты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты гарамі, узвышшамі. Гарыстая краіна. Гарысты бераг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Усеяны каменнем; камяністы. Крамяністая дарога. Крамяністы бераг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лукамо́р’е, ‑я, н.

Уст. паэт. Звілісты марскі бераг або заліў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бычовны́кбераг (канавы, сажалкі і інш.)’ (Клім.). Відавочна, палеская форма (з фанетычным развіццём > ы пасля губных) слова бічаўні́кбераг, берагавая паласа’ (Яшкін), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пляж, ‑а, м.

Пясчаны або жвірысты бераг ракі, мора ці возера, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону. Крыху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. В. Вольскі.

[Фр. plage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліма́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лімана. Ліманныя гразі. Ліманны бераг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)