◎ Пупро́ ’пуп, страўнік у птушак’ (баран., ЛА, 1; лях., барыс., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пуп, да словаўтварэння параўн. гродз. купро ’грыўка (у каня)’ і іншыя назвы птушынага страўніка ад пуп- (пупок, пупавіна, пу́пэц і пад.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сёлетка ‘цялушка-сяголетак’ (барыс., Сл. ПЗБ; Нас., Касп., Шатал.), сёлетак, сёлетка ‘гэтага году (птушка і г. д.)’ (Янк. 3.), сілято́чык ‘тс’ (Бяльк.), сёлітнік ‘сяголетак’ (глыб., Сл. ПЗБ). Суфіксальны дэрыват ад сёлета (гл.). Да сёлета, сёлетні (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тапля́к ’бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадой’ (ТСБМ), ’дрэва, якое ляжала ў вадзе’ (віц., Нар. сл.; барыс., Сл. ПЗБ), ’патанулае дрэва’ (лельч., Расл. св.), топля́к ’патанулая калода’ (ТС, ПСл). Ад тапі́ць, тапі́цца, гл. тапі́ць 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
перазда́ць, ‑здам, ‑здасі, ‑здасць; ‑здадзім, ‑здасца, ‑здадуць; зак., што.
1. Здаць у карыстанне што‑н. нанава, на іншых умовах або каму‑н. другому. Пераздаць зямлю ў арэнду. Пераздаць пакой.
2. Разм. Здаць экзамен, залік паўторна, яшчэ раз. А мне ўспамінаецца, як некалі Барыс усё скардзіўся, што яму цяжка даецца матэматыка. Я ж казаў, што невялікая бяда і пераздаць адзін прадмет і ні ў якім выпадку не трэба кідаць вучобу ў машынабудаўнічым тэхнікуме. Мыслівец.
3. Здаць, раздаць нанава (карты).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Прыга́нак ’парэнчы пры ганку’ (Нас.), прыґа́нак ’веранда’ (барыс., Янк. 2), ’прыступкі пры ганку’ (Байк. і Некр.). Да га́нак (гл.), параўн. польск. przyganek ’бакавы ганак’, укр. при́ґанець ’памяшканне для аўчароў і малочных прадуктаў’ (адносна апошняга гл. ЕСУМ, 4, 569).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ашахавацца ’?’, параўн. з нар. песні «ашахуюцца да рахуюцца: которому святому напярод быць?» (барыс., Шн., 1, 138). Хутчэй за ўсё скажонае шыкавацца ’станавіцца ў парадак па чынах’, параўн. «яны шикуюцца, да рахуюцца: которому святу напередъ пойци» (Нас. Бел. песни, 82).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Праты́чка ’дубчык або тое, чым можна пратыкаць’ (Нас., Касп.), проты́чка, прота́чка ’дроцік для прачысткі цыбука ў люльцы’ (ТС). Да пратыкаць (гл. тыкаць). Сюды ж, відаць, і прытычка: О, прадала чумачыха індычку /А купіла для чумака прытычку (барыс., БНТ, Жарт. песні, 252).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пу́тачка ’курачка’: патачка, патачка, села прр прр (гавораць, калі хочуць злавіць курыцу (барыс., LKK, 16, 187)). Грынавяцкене і інш. (там жа) звязваюць з літ. pututė ’тс’; Лаўчутэ (Балтизмы, 147) адносіць да слоў, балтыйскае паходжанне якіх недастаткова аргументаванае. Гл. пу́ця ’курыца’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
задаво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; заг. задаволь; зак., каго-што.
1. Выканаць, ажыццявіць чыё‑н. патрабаванне, жаданне і пад. Задаволіць попыт спажыўцоў. □ Нікіфаровіч ахвотна задаволіў .. просьбу [Шавейкі]. Броўка. // Заспакоіць, наталіць. Хлопцы ж, сярод іх і Барыс, мелі добры апетыт, але не заўсёды мелі чым яго задаволіць. Лось. Я застаюся адна. І ніяк не магу задаволіць сваю прафесійную цікавасць: з кім я еду, хто мой сусед... Васілевіч.
2. Даць, прынесці каму‑н. задавальненне чым‑н. Адказ зусім задаволіў маладую жанчыну, а Пракоп адчуў некаторую палёгку. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ві́лачкі ’кліны ў баках ніжняй часткі верхняга адзення’ (Малч.); ’частка калаўрота ў выглядзе двухзубай жалезнай вілкі, на якую надзяюць шпульку’ (мін., барыс., Шатал.; лаг., КЭС), вылочкы́ ’маленькія вілы’ (Выг.). Дэмінутыўная форма лексемы ві́лкі (гл.), чыстая — у лексемы вылочкы́, з пераносам значэння — у ві́лачкі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)