я́хкаць, ‑ае; незак.

Брахаць у час пагоні за зайцам (пра сабаку). Яхкаюць злыя сабакі, Енчаць, абнюхаўшы след. Хведаровіч. Такса яхкала недзе зусім блізка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вячы́сты, ‑ая, ‑ае.

Паэт. Векавечны; векавы. Як адзінокія вартавыя, стаялі вячыстыя дубы. Хадкевіч. Дзе Вуса цалуецца з хвалямі Лошы, — Нёман вячысты выходзіць у свет. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нараспе́ў, прысл.

Працягла, расцягваючы словы. Гаварыць нараспеў. □ Спачатку настаўніца расказала пра жыццё паэта, а потым нараспеў, з нейкай асабліва задушэўнай інтанацыяй пачала чытаць паэму. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспуха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Распухнуць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Твар палоннага акрываўлены, вочы і губы параспухалі, з носа цячэ кроў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увы́сь, прысл.

Уверх, угару, увышыню. За гмахам гмах, ушыр і ўвысь, Расце трактараград. А. Александровіч. І вось падняўся ўвысь лісток, Ляціць па-над радзімым краем. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. успух, ‑а; зак.

Павялічыцца ў аб’ёме, апухнуць. Шчака ўспухла. Ногі ўспухлі. □ Дыхаць цяжка, грудзі ўспухлі, Точыць смага, прага піць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасо́ліна, ‑ы, ж.

Адно зерне фасолі. Дзядзька адлічыў сто фасолін, разлажыў на адзінаццаць кучак. Выйшла па дзевяць штук у кучцы і адна фасоліна лішняя. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаўру́сны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які належыць хаўрусу. Хаўрусная малатарня. □ [Ганна:] — Хутка год будзе, як падглядалі хаўрусных пчол. З таго ты [Кацярынка] і не была ў Ластку. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апі́лкі, ‑лак; адз. няма.

Дробныя частачкі матэрыялу, якія ўтвараюцца пры апрацоўцы яго пілой або напільнікам; пілавінне. Зазвінела піла, Застагнала сасна; Пры дарозе, Як слёзы, апілкі. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

красамо́ўства, ‑а, н.

Уменне гаварыць прыгожа і пераканаўча; прамоўніцкі талент. [Мажухіна] валодала сапраўдным дарам красамоўства, умела гаварыць прыгожа, узнёсла і шчыра, па-майстэрску чытала паэтычныя творы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)