ісо́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ісопу. Ісопавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свірэ́павы, ‑ая, ‑ае.

Які атрымліваецца з насення свірэпіцы. Свірэпавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфі́рны в разн. знач. эфи́рный;

э. але́й — эфи́рное ма́сло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

але́істы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе алей, мае прымесь алею. // Які мае некаторыя якасці алею; падобны на алей. Алеістая вадкасць.

2. Блішчасты, глянцавы, як бы пакрыты алеем. Алеісты ліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́пра, ‑ы, ж.

Мякаць какосавага арэха, з якой здабываюць какосавы алей.

[Малайск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

права́нскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: праванскі алей — вышэйшы гатунак аліўкавага алею.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфірано́с, ‑у, м.

Расліна, якая мае ў сабе эфірны алей. Вырошчванне эфіраносаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафло́р, ‑у, м.

1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства складанакветных, з насення якой атрымліваюць алей, а з суквеццяў фарбу.

2. Чырвоная і жоўтая фарбы, здабытыя з суквеццяў гэтай расліны.

3. Эфірны алей з насення гэтай расліны.

[Гал. saffloer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́хтавы пи́хтовый;

п. лес — пи́хтовый лес;

~вы але́й — пи́хтовое ма́сло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клешчаві́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клешчавіны. // Прыгатаваны з клешчавіны. Клешчавінны алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)