наздзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак., з каго-чаго і над кім-чым.
Вельмі абразіць, прынізіць, зняважыць каго‑н. Ніна ведала ўжо, што абмануў яе Лявон, наздзекаваўся над ёю. Галавач. // Фізічна ўздзейнічаць на каго‑н.; пабіць, збіць. [Дзед:] — Паздзекаваліся легіянеры над.. хлопцамі, білі, ажно ніводнай кветачкі цэлай у іх не засталося. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабаце́ць, ‑ціць; незак.
Пакрывацца рабізной, невялікімі хвалямі. Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. Гурскі. // Вылучацца, мільгацець рознымі колерамі; быць рабым ад чаго‑н. Акно-шыбіна густа рабаціць дробнымі кроплямі дажджу. Сачанка. / у безас. ужыв. Ад .. сукенак, абвешаных рознакаляровымі стужкамі, ажно рабацела ўваччу. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцепану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Зрабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела (часцей плячыма). Сяргей сцепануў плечуком і не адказаў. Крапіва. Ніна галавою сцепанула, каб пазбыцца гэтага непрыемнага ўяўлення. Лобан. // безас. Пра міжвольны сутаргавы рух, скарачэнне мышцаў. — Ага!.. — гукнуў з усёй моцы Косцік. Шурку ажно сцепанула. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ферт, ‑а, М ‑рце, м.
1. Устарэлая назва літары «ф».
2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны!» Хадкевіч.
•••
Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арбі́та, ‑ы, ДМ ‑біце, ж.
1. Шлях руху нябеснага цела. Арбіта Венеры. Арбіта Месяца.
2. перан.; чаго. Кніжн. Сфера дзеяння, пашырэння чаго‑н. Арбіта ўплыву.
3. Вочная ўпадзіна; вачніца. Расказвалі, напрыклад, што гітлераўскі генерал Гофмт пры адным упамінанні імя Каўпака станавіўся барвовы ад гневу, і яго пукатыя вочы ажно вылазілі з арбіт. Краўчанка.
[Лац. orbita.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цюхця́й, ‑я, м.
Разм. неадабр. Непаваротлівы, няспрытны, абыякавы да ўсяго чалавек; няўклюда. [Дуня:] Ды хіба з такой галавой і ў тваіх гадах можна супакоіцца на тым, што ёсць? Эх ты цюхцяй! Губарэвіч. Колькі думалася [Галіне] пра тое, што там за вясковыя хлопцы. Дзікія і дзікаватыя. Цюхцяі... Ажно на табе. Самаму першаму палец у рот не кладзі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́сцішна,
Разм.
1. Прысл. да вусцішны. Лёгкі ранішні ветрык калыхаў загоны жыта,.. і яно ільснілася, выгіналася і роўна, вусцішна гуло. Сачанка.
2. безас. у знач. вык. Страшна, жудасна. [Стары:] — І да таго стала вусцішна, апанаваў такі жах, што і выказаць вам нельга. Пальчэўскі. Пасля гэтых успамінаў, цікавых, але звычайных, ідуць такія, ад якіх ажно неяк.. вусцішна. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адва́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.
Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы. Кірэенка. // Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балю́ча,
1. Прысл. да балючы (у 2, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык., каму-чаму і з інф. Пра фізічны і душэўны боль. Калі мы падышлі да рэчкі, узышло сонца, і снег так заблішчаў, што ажно вачам стала балюча. Хомчанка. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў [Даміра] стрымаць сябе. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заве́яць 1, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.
1. Засыпаць, занесці (пра снег, пясок). Снег завеяў вуліцы. □ Сляды пясок завеяў. Танк. / у безас. ужыв. Завеяла дарогу, у некаторых мясцінах гурбы былі такія глыбокія, што снегу набіралася ажно ў халявы. Лось.
2. Аказацца засыпаным, занесеным чым‑н. Дровы завеялі снегам.
заве́яць 2, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.
Пачаць веяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)